«Наступіў 37-ы год, а мы і не заўважылі». Юлія Навальная паведаміла пра сачэньне за ёю. 21.by

«Наступіў 37-ы год, а мы і не заўважылі». Юлія Навальная паведаміла пра сачэньне за ёю

20.01.2021 13:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Машына ўжо суткі стаіць ля майго дому — гэта мяне вартуюць апэратыўныя супрацоўнікі паліцыі. Ну а чаму дзівіцца: мы ўжо пабачылі, што яны сталі практыкаваць выязныя пасяджэньні „троек“, а цяпер перасьледуюць мяне як жонку „ворага народу“. Наступіў 37-ы год, а мы і не заўважылі», — напісала яна ў Інстаграме.

Аляксей Навальны напярэдадні перадаў зварот са сьледчага ізалятара «Матросская Тишина». У ім апазыцыянэр расказаў пра ўмовы свайго ўтрыманьня: невялікі пакой, вакно, жалезны ложак.

«Я не шкадую, што вярнуўся. Інакш я паступіць ня мог, і ў гэтым няма ні патасу, ні ахвярнасьці, ні фаталізму. Цалкам рацыянальны выбар», — напісаў Навальны, дадаўшы, што адмаўляецца мірыцца з беззаконьнем у Расеі і маўчаць, «слухаючы бессаромны падман Пуціна і яго сяброў, якія завязьлі ў карупцыі».

Аляксей Навальны прыляцеў 17 студзеня ў Расею зь Нямеччыны, дзе праходзіў лячэньне і рэабілітацыю пасьля атручваньня. У дзень прылёту ў аэрапорце яго затрымалі і арыштаваны на 30 сутак.

Рэгіянальныя штабы Навальнага зьбіраюцца 23 студзеня правесьці «вялікія мітынгі» па ўсёй Расеі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юлія Навальная, жонка расейскага апазыцыйнага палітыка, паведаміла, што за яе домам сочаць праваахоўнікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by