СК выставіў абвінавачанні пратэстоўцам, якія нібыта пашкодзілі аўтамабілі ДАІ. 21.by

СК выставіў абвінавачанні пратэстоўцам, якія нібыта пашкодзілі аўтамабілі ДАІ

20.01.2021 15:12 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

СК выставіў абвінавачанні пратэстоўцам, якія нібыта пашкодзілі аўтамабілі ДАІ

Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да 33-гадовага і 42-гадовага мужчын, паведамляе прэс-служба ўстановы. Абодвух абвінавачваюць ва ўдзеле ў беспарадках і пашкоджанні службовых аўтамабіляў.

Як сцвярджае СК, увечары 9 жніўня 2020-га аўтамабіль ДАІ з уключанай сірэнай на скрыжаванні менскіх праспектаў Машэрава і Пераможцаў быў заблакаваны пратэстоўцамі, якія выйшлі на праезную частку. Гэтыя дзеянні нібыта «суправаджаліся ўдарамі па машыне рукамі, нагамі і разнастайнымі прадметамі». Пасля 33-гадовага менчука затрымалі праз удзел у гэтай сутычцы.

Уначы з 9 на 10 жніўня падобная сітуацыя адбылася на скрыжаванні вуліц Багдановіча, Купалы і Старажоўскай. Паводле дадзеных следства, 42-гадовы мянчук разам з іншымі пратэстоўцамі заблакаваў аўтамабіль ДАІ, а таксама некалькі разоў ударыў па кузаве.

У абодвух выпадках шкоду ацанілі ў больш за дзве тысячы рублёў. Мужчын узялі пад варту. Ім прад’явілі абвінавачанні па першай частцы сумнавядомага артыкулу 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якое пацягнула шкоду ў значным памеры) і арт. 364 (пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў) Крымінальнага кодэксу.

Агулам абвінавачаныя могуць атрымаць да дзевяці гадоў пазбаўлення волі і два гады хіміі.

Колькасць беларускіх палітвязняў дасягнула 187 чалавек. Усяго падчас выбарчай кампаніі і пасля яе заведзена каля 900 крымінальных спраў, што так інакш тычацца пратэстаў.

ЯП belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by