Што новая адміністрацыя ЗША мяркуе пра Беларусь. 21.by


Што новая адміністрацыя ЗША мяркуе пра Беларусь

20.01.2021 22:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Нелегітымны самаўладца»


25 верасьня летась Джо Байдэн выступіў з заявай з нагоды таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі і раскрытыкаваў тагачаснага прэзыдэнта Дональда Трампа за адсутнасьць пазыцыі па сытуацыі ў Беларусі. «Прэзыдэнт, які хаваецца ў страху ад уласных грамадзян, які адмаўляецца прыняць волю народу — прыкмета слабага, нелегітымнага самаўладцы, а ня моцнага лідэра. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага», — адзначыў Байдэн.

«Узмацніць санкцыі»


У кастрычніку ён заявіў: «Больш за два месяцы народ Беларусі мірна пратэстуе, патрабуючы пакласьці канец жорсткай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі адказаў кулямі, сьветлашумавымі гранатамі, масавымі затрыманьнямі і катаваньнямі.

Ніводзін лідэр, які мучыць свой уласны народ, ня можа прэтэндаваць на легітымнасьць, — сказаў Байдэн. — Вось чаму міжнародная супольнасьць павінна значна ўзмацніць санкцыі ў дачыненьні да паслугачоў Лукашэнкі і замарозіць афшорныя рахункі, на якіх яны захоўваюць скрадзенае багацьце».

«Адважныя грамадзяне Беларусі дэманструюць, што іх галасы ня будуць заглушаныя ні тэрорам, ні катаваньнямі, — напісаў Байдэн у Twitter 9 жніўня. — Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў. Расеі трэба казаць, каб яна ня ўмешвалася — гаворка ідзе не аб геапалітыцы, а аб праве выбіраць сваіх лідэраў».

«Эканамічная падтрымка дэмакратычнай Беларусі»

Байдэн кажа, што мае намер разам з эўрапейскімі партнэрамі і саюзьнікамі распрацаваць плян эканамічнай падтрымкі «сапраўды сувэрэннай дэмакратычнай Беларусі».

«Да таго часу я працягну далучацца да заклікаў Сьвятланы Ціханоўскай і народу Беларусі мірна перадаць уладу, вызваліць усіх палітвязьняў, правесьці свабодныя і справядлівыя выбары, каб беларускі народ нарэшце змог рэалізаваць свае дэмакратычныя правы, за якія ён многім ахвяраваў», — запэўніў ён.

«Пазытыўныя прапановы»

За палітычныя пытаньні ў адміністрацыі Байдэна будзе адказваць Вікторыя Нуланд, якую ён вылучыў на пасаду намесьніцы Дзяржсакратара ЗША.

У верасьні на онлайн-форуме вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (CEPA) яна выказала меркаваньне, што Захад акрамя «карных мер» у дачыненьні да беларускага рэжыму павінен вылучаць і пазытыўныя прапановы.

Што новая адміністрацыя ЗША мяркуе пра Беларусь
Вікторыя Нуланд

Тады яна зазначыла, што ў дачыненьні да падзеяў у Беларусі ўжываньне санкцыйных захадаў зьяўляецца недастатковай мерай, бо гэта ня зробіць значнага ўплыву на асобаў, якія трапілі пад пэрсанальныя санкцыі.

Пры гэтым, дадала яна, ЗША часьцяком зьвяртаюцца толькі да «карных захадаў», у той час як для дасягненьня посьпеху неабходныя больш цэласныя меры па аказаньні падтрымкі.

«Мы ня бачым, каб лібэральны сьвет на чале з ЗША і ЭЗ аб’яднаўся вакол выпрацоўкі комплекснага пакету захадаў па падтрымцы Беларусі, які быў бы накіраваны на паўторнае правядзеньне празрыстых выбараў пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў ці назіральнікаў АБСЭ, — лічыць Нуланд. — Мы маглі б лёгка выпрацаваць эканамічны пакет падтрымкі, які быў бы напагатове для пасьлявыбарчага пэрыяду ў Беларусі. Магчыма, гэта не спрацуе, але мы і не даем ім [народу Беларусі] такой пэрспэктывы».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Джо Байдэн некалькі разоў выказваўся пра падзеі ў Беларусі. Вікторыя Нуланд, якая, як плянуецца, на пасадзе намесьніцы Дзяржсакратара ЗША будзе адказваць за...
 
 
 


Архив (Разное)