Без тысячаў прысутных гледачоў і ў масках. Джо Байдэн уступіў на пасаду кіраўніка ЗША. 21.by

Без тысячаў прысутных гледачоў і ў масках. Джо Байдэн уступіў на пасаду кіраўніка ЗША

21.01.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з’язджае з жонкай Джыл пасля інаўгурацыі ў якасці 46-га кіраўніка краіны. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: JONATHAN ERNST / Reuters / Forum

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнту ЗША праходзіла пры вельмі абмежаваным коле гледачоў з-за пандэміі і магчымых беспарадкаў, якія маглі арганізаваць прыхільнікі Дональда Трампа. Сам 45-ты кіраўнік краіны, насуперак традыцыі, на цырымоніі не прысутнічаў. У нашай падборцы прапаноўваем паглядзець, як адбывалася інаўгурацыя Джо Байдэна.

Падчас інаўгурацыі. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: Bloomberg / MEGA / The Mega Agency / Forum
45-ты прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сціскае кулак, сядаючы на борт Marine One на паўднёвай пляцоўцы ля Белага дому. Трамп пакінуў Вашынгтон за чатыры гадзіны да інаўгурацыі Джо Байдэна ў якасці новага кіраўніка краіны. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: KEVIN LAMARQUE / Reuters / Forum
Джэніфер Лопес падчас інаўгурацыі. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: Win McNamee / Getty Images / Forum
Лэдзі Гага выканала «The Star-Spangled Banner» на інаўгурацыі Джо Байдэна. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: JONATHAN ERNST / Reuters / Forum
Наведвальнікі бараў і рэстаранаў глядзяць трансляцыю інаўгурацыі. Філадэльфія, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: RACHEL WISNIEWSKI / Reuters / Forum
Абраны віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і яе муж Дуг Эмхофф прыбываюць на інаўгурацыю. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: JONATHAN ERNST / Reuters / Forum
Джо Байдэн прыносіць прысягу. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: Bloomberg / MEGA / The Mega Agency / Forum
Стар Хадсон і яе сын Сайпресс глядзяць інаўгурацыю Джо Байдэна на адкрытым паветры з вялікім экранам у Новым Арлеане, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: KATHLEEN FLYNN / Reuters / Forum
Першая лэдзі Джыл Байдэн ускладае рукі на плечы Джо Байдэна падчас 59-й прэзідэнцкай інаўгурацыі. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: POOL / Reuters / Forum
Рэакцыі людзей на Black Lives Matter Plaza падчас інаўгурацыі. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: Imagespace / Zuma Press / Forum
Наведвальнікі інаўгурацыі Джо Байдэна. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: KEVIN LAMARQUE / Reuters / Forum
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прамаўляе прамову пасля прывядзення да прысягі ў якасці 46-га кіраўніка краіны. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: POOL / Reuters / Forum
Капітолій ЗША падчас інаўгурацыі. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: Bryan Smith / Zuma Press / Forum
Супрацоўнік крамы Xfinity глядзіць трансляцыю інаўгурацыі прэзідэнта Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалы Харысан. Філадэльфія, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: RACHEL WISNIEWSKI / Reuters / Forum
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай Джыл пасля інаўгурацыі ў якасці 46-га кіраўніка краіны. Вашынгтон, ЗША. 20 студзеня 2021 году. Фота: POOL / Reuters / Forum

ЮШ, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інаўгурацыя 46-га прэзідэнту ЗША праходзіла пры вельмі абмежаваным коле гледачоў з-за пандэміі і магчымых беспарадкаў, якія маглі арганізаваць прыхільнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by