Праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка. 21.by

Праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка

21.01.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Жыццё і здароўе Ігара Лосіка знаходзіцца ў небяспецы.

Вядомы праваслаўны місіянер і блогер Аляксандр Кухта, аўтар ютуб-канала «Бацюшка адкажа», вырашыў далучыцца да акцыі па выратаванні Ігара Лосіка, жыццё і здароўе якога з-за галадоўкі, якую палітвязень трымае ўжо 36 дзён, знаходзіцца ў небяспецы.

Аляксандр Кухта выступіў з асабістай парукай за Ігара Лосіка ў адпаведнасці з арт.121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Ён напісаў пра гэта ў сябе ў фэйсбуку і запрашае іншых святароў таксама выступіць паручнікамі ў Ігара.

«Я не ведаю Ігара. І я не ведаю, ці спрацуе мая авантура наогул. Магчыма ці Ігар, ці дзяржава адмовяцца ад гэтага кампрамісу. Але я не хачу, каб па дурасці памёр чалавек, а яго сям’я засталася асірацелай. Таму сёння я падаў у Следчы камітэт хадайніцтва аб тым, каб мяне прызналі яго паручнікам. Калі гэты план спрацуе, то Ігар паедзе дадому і пачне есці. А далей я ўскладаю надзеі на Бога», – напісаў святар.

ІК, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё і здароўе Ігара Лосіка знаходзіцца ў небяспецы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by