Ужо сёньня: дзень памяці Джорджа ОруэлаИсточник материала: Свабода Дата дня21 студзеня 1950 году памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984». Таксама ў гэты дзень1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі пакаралі сьмерцю былога караля Людовіка XVI. 1954 — у ЗША спусьцілі на ваду першую ў сьвеце атамную падводную лодку «Наўтылюс». 1965 — у Менску адкрылі першы ў Беларусі Палац шлюбаў. У гэты дзень нарадзіліся1818 — Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец. 1905 — Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е. 1923 — Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст. 1941 — Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак. 1953 — Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, заснавальнік Microsoft. У памяці1924 — памёр Уладзімір Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы. 1926 — памёр Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзяяч і журналіст. 1938 — загінуў у ГУЛАГу беларускі паэт Янка Туміловіч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 21 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
|
|