Першыя лекары з Беларусі і Украіны ўладкаваліся на працу ў Польшчы паводле «спрошчанай сістэмы»Источник материала: Белсат
![]() Пяць лекараў з Беларусі і Украіны атрымалі дазвол на працу ў Польшчы па гэтак званай спрошчанай сістэме. Рашэнні асабіста ўручыў міністр аховы здароўя.
Цяпер у Польшчы існуе 3 варыянты падачы заявы на ліцэнзію на практыку лекара /лекара-стаматолага Пасля гэтага тэрміну яны губляюць гэтае права, калі не выкованюць усе кваліфікацыйныя патрабаванні, гэтае правіла датычыць і польскіх лекараў. Вядзецца пра дыплом заканчэння ўніверсітэту, прызнаны эквівалентным дыплому, выдадзены польскімі ўніверсітэтамі (экзамен па настрыфікацыі або медычнае правяранне, аспірантура, паслядыпломны досвед, які прызнаецца ў Польшчы Міністрам здароўя за адпрацаваны, або фактычны адпрацаваны ў Польшчы, а таксама выпускны медычны/ медыка-стаматалагічны экзамен). Лекар, які атрымаў права працаваць паводле гэтак званай спрошчанай сістэмы, атрымлівае статус лекара без спецыялізацыі ў Польшчы. Яго спецыялізацыя, атрыманая ў папярэдняй кар’еры, можа быць прызнана толькі тады, калі лекар мае права займацца прафесіяй неабмежаванага характару. Сярод лекараў, якія сёння атрымалі права займацца прафесіяй у спрошчаным рэжыме, трое беларусаў – анестэзіёлаг Віктар Анікіевіч, Алег Тафелюк – спецыяліст у галіне ўнутраных хваробаў і хірург Глеб Луханін. А таксама двое ўкраінцаў – уролаг Дзмітрый Вярыга і педыятр Алена Гуз. Усе яны атрымалі званне спецыяліста ў сваіх краінах. ЧГ/ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць лекараў з Беларусі і Украіны атрымалі дазвол на працу ў Польшчы па гэтак званай спрошчанай сістэме.
|
|