Зьнікла сувязь з памочніцай Леаніда Судаленкі. Яна мелася ляцець у ВільнюИсточник материала: Свабода «Яе сустракалі ў Вільні прыяцелі, але Тацяна не прыляцела. Яны забілі трывогу. Аказалася, што яна і ня вылецела. Толькі пасьпела даслаць паведамленьне, што на мяне складаюць пратакол. Які, за што — невядома», — паведаміла Свабодзе сяброўка Тацяны. Сёньня на волю пасьля 72-гадзіннага затрыманьня выйшла Марыя Тарасенка — іншая памочніца праваабаронцы Леаніда Судаленкі. І яе, і праваабаронцу прызналі палітычнымі зьняволенымі. 18 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку. Ён праходзіць па крымінальнай справе па частцы 2 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (фінансаваньне масавых беспарадкаў). Тры дні праваабаронца быў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Сёньня яго перавялі ў гомельскі Сьледчы ізалятар (СІЗА-3). У пэрыяд пасьля выбараў праваабаронца актыўна дапамагаў удзельнікам мірных акцый, якія трапілі пад перасьлед міліцыі. Ён дапамагаў абскарджваць рашэньні суду, сплачваць дзяржаўную пошліну за скаргі і штрафы. Сродкі на гэта Судаленка выдзеліў са сваёй грашовай міжнароднай прэміі, якую ён атрымаў за абарону правоў чалавека. Пра гэта праваабаронца казаў сам. 5 студзеня на офісе, дзе працуе Судаленка, прайшоў ператрус. Апроч тэхнікі і тэлефонаў, міліцыянты забралі каля 200 асабістых справаў людзей, якія былі пакараныя за ўдзел у акцыях штрафамі і суткамі. Цяпер у Сьледчы камітэт выклікаюць на допыты сьведак — жыхароў Гомельскай вобласьці, якім дапамагаў Леанід Судаленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зьнікла сувязь з Тацянай Ласіцай — памочніцай гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Яна мелася сёньня ляцець у Вільню, але блізкім у аэрапорце паведамілі,...
|
|