У сеціве з’явіўся новы КаАП з большымі штрафамі. 21.by

У сеціве з’явіўся новы КаАП з большымі штрафамі

22.01.2021 10:36 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Марш мудрасці 30 лістапада 2020 г. Фота: ТК / «Белсат»

З 1 сакавіка пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах будзе больш жорсткім.

У сеціве зʼявіўся новы КаАП. У ім «народны» артыкул 23.34 змяняецца на 24.23. Цяпер пад яго трапляе не толькі парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, але і публічныя заклікі да іх арганізацыі або правядзення. Максімальны штраф па гэтым артыкуле павялічваецца з 50 да 100 базавых, ці караецца грамадскімі працамі, або адміністрацыйным арыштам. Тое ж самое пакаранне прадугледжана і за супраціў службовай асобе.

Паўторнае ўчыненне дзеянняў па артыкуле 24.23 на працягу года можа быць пакарана штрафам ад 20 да 200 базавых, або грамадскімі працамі, або адміністрацыйным арыштам. Пры гэтым адміністрацыйны арышт пры паўторнасці будзе складаць ад 15 да 30 содняў.

Калі парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў суправаджаецца атрыманнем узнагароджання, то пакараннем можа быць штраф ад 30 да 200 базавых, або грамадскія працы, або арышт.

МГМ, belsat

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 сакавіка пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах будзе больш жорсткім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by