Міліцыя пракаментавала тое, што на плошчы Незалежнасці гарэў чалавек. 21.by

Міліцыя пракаментавала тое, што на плошчы Незалежнасці гарэў чалавек

22.01.2021 11:59 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Міліцыя пракаментавала тое, што на плошчы Незалежнасці гарэў чалавек
На плошчы Незалежнасці гарэў чалавек / t.me/radiosvaboda

У прэс-службе МУС сцісла пракаментавалі тое, што адбылося не плошчы Незалежнасці.

"Адбыўся нейкі інцыдэнт. Цяпер міліцыя не можа даць больш падрабязную інфармацыю: удакладняюцца абставіны. На месца выехала следча-аператыўная група, як толькі будуць высветленыя ўсе абставіны, з'явіцца афіцыйны каментар", — перадае Onliner.by словы афіцыйнай прадстаўніцы МУС Вольгі Чамаданавай.

Як паведамляла Еўрарадыё, пасля 11-й гадзіны на плошчы Незалежнасці насупраць Дома ўрада гарэў чалавек. Мяркуецца, што ён учыніў самападпал. Падрабязнасці інцыдэнту невядомыя.

Паводле звестак "Нашай Нівы", ахоўнікі Дома ўрада збілі полымя з чалавека пры дапамозе вогнетушыцеляў. На месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая і забрала пацярпелага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На плошчы Незалежнасці гарэў чалавек / t.me/radiosvaboda У прэс-службе МУС сцісла пракаментавалі тое, што адбылося не плошчы Незалежнасці. "Адбыўся нейкі інцыдэнт. Цяпер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by