У дзеяньнях жодзінскага міліцыянта, які ўдарыў жанчыну, складу злачынства ня ўбачылі. 21.by

У дзеяньнях жодзінскага міліцыянта, які ўдарыў жанчыну, складу злачынства ня ўбачылі

22.01.2021 17:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У Сьледчы камітэт яна звярнулася пасьля таго, як на вачах у людзей яе ударыў у твар міліцыянт Жодзінскага ГАУС.

Згодна з высновамі ведамства, міліцыянтам Жодзінскага ГАУС Бараноўскім «не перавышаныя межы ўжываньня фізычнай сілы, а прычыненая шкода сувымерная сіле процідзеяньня, у тым ліку меркаванага». Акрамя таго, Бараноўскі «дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафэсійнай рызыкі або крайняй неабходнасьці».

Пры гэтым ніхто з апытаных супрацоўнікаў ГАУС нібыта «ня бачыў непасрэдна момант прымяненьня Бараноўскім фізычнай сілы да Гусаковай», піша выданьне Ex-Press.by.

13 верасьня ля жодзінскага гандлёвага цэнтру «Элегант» адбыўся інцыдэнт, падчас якога міліцыянт ударыў у твар жыхарку горада Наілю Гусакову. Удар быў такой сілы, што жанчына апынулася на зямлі.

Тады УУС Менаблвыканкаму пракамэнтавала інцыдэнт такім чынам. Маўляў, калі экіпаж АДАІ праводзіў разьбіральніцтва па факце парушэньня ПДР, натоўп незадаволеных грамадзянаў паспрабаваў перашкодзіць працэдуры. Супрацоўнікі міліцыі пачалі адціскаць людзей ад спэцтранспарту, «нечакана з натоўпу выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўніка міліцыі».

Наблізіўшыся, яна накіравала камэру тэлефона яму ў твар. Той выказаў здагадку, што ўсьлед рушыць удар і ўдарыў першым нібыта для самаабароны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 студзеня жыхарка Жодзіна Наіля Гусакова атрымала ліст з Упраўленьня СК па Менскай вобласьці аб адмове ў крымінальнай справе паводле ч.3 арт. 426 Крымінальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by