Праваабаронцы назвалі яшчэ пяць новых палітзьняволеных. Агулам такіх ужо 194Источник материала: Свабода У сувязі з інфармацыяй аб узяцьці пад варту і прад’яўленьні абвінавачваньняў паводле часткі 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі) Аляксандры Патрасаевай, Аляксандру Рэзьніку, а таксама паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Міхаілу Феранцу, Віталю Шчэрбічу, Рэнаце Сьмірновай праваабарончая супольнасьць Беларусі
На гэтай падставе прынятае рашэньне прызнаць названых асобаў палітычнымі зьняволенымі. «Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае абмежаваньням, акрамя вызначаных законам і неабходных у дэмакратычных краінах дзеля нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маральнасьці насельніцтва. У Беларусі выступы насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў 9 жніўня. Яны праходзілі са шматлікімі парушэньнямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасьцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя», — гаворыцца ў паведамленьні праваабаронцаў. Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадзкай бясьпецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спэцпадразьдзяленьнямі МУС з непрапарцыйным ужываньнем фізычнай сілы, спэцсродкаў і зброі. Упершыню ў гісторыі краіны ў дачыненьні да дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі, сьвятлашумавыя гранаты, вадамёты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ пяць чалавек, абвінавачаных у «масавых беспарадках» і «групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |