Зьняволенаму журналісту Андрэю Аляксандраву прад’явілі абвінавачаньнеИсточник материала: Свабода Па якім менавіта артыкуле абвінавачваюць Аляксандрава, невядома, паколькі адвакатка знаходзіцца пад падпіскай пра неразгалошваньне. Аднак як паведаміў 15 студзеня намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, у дачыненьні да журналіста распачатая справа па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ён падазраецца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці. «Адчувае Андрэй сябе добра, усё неабходнае ў яго ёсьць, усяго хапае. Сукамернікі цалкам адэкватныя, умовы нармальныя», — адзначыла адвакат. Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня па падазрэньні ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці — у прыватнасьці ў тым, што аплачвалі штрафы затрыманых падчас акцый людзей, кампэнсавалі кошт іх утрыманьня ў ЦІП і ізалятарах. Паводле інфармацыі МУС, неабходныя для гэтага сродкі яны атрымлівалі з-за мяжы. 14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў працаваў намесьнікам дырэктара ў 2014-2018 гадах, прайшоў трохгадзінны ператрус у рамках расьсьледаваньня справы, завшеденай па артыкуле 342 КК у дачыненьні да Аляксандрава. Канфіскаваныя рукапісныя запісы, фінансавая дакумэнтацыя, каля дзесяці жорсткіх дыскаў працоўных кампутараў, жорсткі дыск сэрвэра лякальнай сеткі. Беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясьцілі Аляксандрава і Злобіну палітычнымі вязьнямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная адвакатка Вольга Карпушонак.
|
|