Што Ціханоўская сказала ў Радзе бясьпекі ААН. Асноўнае. 21.by

Што Ціханоўская сказала ў Радзе бясьпекі ААН. Асноўнае

22.01.2021 20:10 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

22 студзеня Сьвятлана Ціханоўская выступіла на анлайн-пасяджэньні чальцоў Рады бясьпекі ААН паводле формулы Арыі. Тэмай паседжаньня стала свабода СМІ ў Беларусі.

Сустрэча была ініцыяваная Эстоніяй, Францыяй, Ірляндыяй, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Асноўныя пункты прамовы Сьвятланы Ціханоўскай:

  • З верасьня сытуацыя ў Беларусі не палепшылася. Толькі пагоршылася. Пратэст супраць сфальсыфікаваных выбараў у Беларусі меў выключна мірны характар. Аднак рэжым адказаў на іх гвалтам.
  • Незалежныя СМІ дапамаглі праліць сьвятло на тое, што адбываецца: незаконныя затрыманьні, катаваньні і забойствы мірных пратэстуючых. Гэта зрабіла СМІ мішэньню машыны рэпрэсій Лукашэнкі.
  • У 2020 годзе незалежных журналістаў затрымлівалі больш за 470 раз, 97 журналістаў падвяргаліся адміністрацыйных арыштам, 50 сайтаў СМІ былі заблякаваныя, а 15 журналістам цяпер выстаўленыя надуманыя крымінальныя абвінавачваньні.
  • Сярод рэпрэсаваных трое бясстрашных журналістак — Дар’я Чульцова, Кацярына Андрэева і Кацярына Барысевіч, якія ўжо два месяцы знаходзяцца ў турме. Ім інкрымінуюць арганізацыю масавых акцый пратэсту і раскрыцьцё мэдыянай інфармацыі пра Рамана Бандарэнку, забітага памагатымі рэжыму.
  • Таксама за кратамі ў Беларусі члены «Прэс-клюбу» і яго заснавальніца Юлія Слуцкая.
  • Таксама пад перасьледам Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна. Іх віна ў тым, што яны ажыцьцяўлялі сваю работу па падтрымцы СМІ і ахвяр палітычных рэпрэсій.
  • Сярод зьняволеных журналістаў Ігар Лосік, адміністратар аднаго з самых папулярных беларускіх каналаў у сацыяльных сетках і кансультант Радыё Свабода, які абвясьціў галадоўку больш за месяц таму.
  • Таксама зьнявоены Сяргей Ціханоўскі, вядомы Youtube-блогер, якога абвінавачваюць у арганізацыі масавых акцый пратэсту, але яго віна толькі ў тым, што ён кажа праўду і плянаваў балятавацца ў прэзыдэнты.
  • СМІ знаходзяцца пад націскам рэжыму, і гэта толькі частка больш шырокай карціны рэпрэсій у Беларусі: больш за 32 тысяч чалавек прайшлі праз затрыманьні, каля 900 падазраваных па палітычна матываваных крымінальных справах, 400 выпадкаў катаваньняў, пра якія паведаміла ААН, 8 актывістаў загінулі ў сувязі з гвалтам сілавікоў. Ніводзін дзяржаўны службовец ня быў прыцягнуты да адказнасьці.
  • Нягледзячы на такі гвалт, беларусы працягваюць пратэставаць кожны дзень. Яны дэманструюць мужнасьць, годнасьць і стойкасьць.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала:

  • каб ААН адкрыта казала аб неабходнасьці спыненьня гвалту і беззаконьня ў Беларусі, у тым ліку цэнзуру СМІ, блякаваньне вэб-сайтаў, адключэньне інтэрнэту і адмену акрэдытацыі журналістаў.
  • каб ААН склікала пасяджэньне Рады бясьпекі і ўключыла Беларусь у парадак дня. Сьвет мае зьвярнуць увагу на гэты крызіс, які можа перарасьці ў нешта горшае.
  • каб ААН падтрымала рэкамэндацыі дакладу Маскоўскага мэханізму АБСЭ. Гэта адкрые шлях да стварэньня ўмоў для палітычнага дыялёгу, які дапаможа правесьці свабодныя і справядлівыя выбары.

Гэта другое пасяджэньне Рады бясьпекі ААН з удзелам Ціханоўскай. Першае было 4 верасьня, тады яна заклікала ўвесьці санкцыі супраць тых, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і прыняць меры для спыненьня гвалту.

Таксама на пасяджэньні выступіць член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, кіраўнік АНК Павел Латушка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 студзеня Сьвятлана Ціханоўская выступіла на анлайн-пасяджэньні чальцоў Рады бясьпекі ААН паводле формулы Арыі. Тэмай паседжаньня стала свабода СМІ ў Беларусі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by