Google пагражае закрыцьцём у Аўстраліі ў выпадку прыняцьця новага законуИсточник материала: Свабода Законапраект цяпер разглядаецца парлямэнтам краіны. Ён абавяжа інтэрнэт-гіганты плаціць аўстралійскім выданьням ганарары за разьмяшчэньне навінавага кантэнту на сваіх плятформах. Топ-мэнэджар Google Мэл Сыльва папярэдзіла, што ў карпарацыі «не застанецца іншага выбару, акрамя як спыніць доступ да Google Search у Аўстраліі». З аналягічнай заявай выступілі прадстаўнікі Facebook: яны прыгразілі закрыць доступ да мясцовых навінаў у выпадку прыняцьця новага заканадаўства. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Скот Морысан, аднак, падкрэсьліў, што яго ўрад «не рэагуе на пагрозы» і самастойна вырашае, «што можна і чаго нельга рабіць у Аўстраліі». Карпарацыя Google выступіла з альтэрнатыўнай прапановай — заключыць зьдзелку з аўстралійскімі СМІ ў рамках сэрвісу Google News Showcase, што прадугледжвае выплаты за кантэнт навін. Улады краіны са скепсісам паставіліся да такой ініцыятывы. Старшыня камісіі канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў Аўстраліі Род Сымс заявіў, што нельга лічыць «камэрцыйнай зьдзелкай» пагадненьне, у якім адзін з бакоў «цалкам кантралюе гэтую зьдзелку». Новы законапраект стаў адказам на сытуацыю, якую мясцовыя СМІ лічаць несправядлівай. Яны крытыкуюць Google і Facebook за тое, што тыя маюць прыбытак з дэманстрацыі навінавага кантэнту і пры гэтым нічога ня плацяць самім выданьням. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія Google прыгразіла адключыць пошукавую сыстэму ў Аўстраліі ў выпадку прыняцьця новага закону аб мэдыярынку, паведамляе Reuters.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |