МЗС: дзівіць цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААН. 21.by

МЗС: дзівіць цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца статусам непастаяннага сябра Рады бясьпекі ААН

22.01.2021 22:08 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі пра цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая, будучы нясталым чальцом Рады Бясьпекі ААН, стала арганізатарам нефармальнай сустрэчы па формуле Арыі, дзе разглядаліся пытаньні свабоды СМІ ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

На гэтай сустрэчы выступалі Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка.

«Так, Беларусь — маладая незалежная эўрапейская дзяржава, у якой працягваюцца працэсы станаўленьня як журналісцкай супольнасьці, так і прававой сыстэмы яе рэгуляваньня. Так, ня ўсё яшчэ гладка і ёсьць аб’ектыўныя пытаньні, якія патрабуюць вырашэньня. Але нацягваць гэта, хоць і нефармальна, на пляцоўку ААН проста абсурдна. І нават на гэтым фоне дзівіць цынізм і адкрытае двудушнасьць Эстоніі, якая працягвае ўпівацца сваім статусам непастаяннага чальца Рады бясьпекі ААН. Улады гэтай краіны, напрыклад, нядаўна ліквідавалі мясцовую рэдакцыю аднаго навіновага агенцтва», — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Паводле яго, арганізатары нават не спрабавалі стварыць ілюзію збалянсаванай дыскусіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі заявілі пра цынізм і двудушнасьць Эстоніі, якая, будучы нясталым чальцом Рады Бясьпекі ААН, стала арганізатарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by