Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату, Ціханоўская заклікала ААН склікаць пасяджэньне ў справе Беларусі. Найважнейшае за 23 студзеня. 21.by

Беларусь пазбавілі яшчэ аднаго чэмпіянату, Ціханоўская заклікала ААН склікаць пасяджэньне ў справе Беларусі. Найважнейшае за 23 студзеня

22.01.2021 22:56 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сьвятлана Ціханоўская заклікала ААН склікаць пасяджэньне Рады бясьпекі і ўключыла Беларусь у парадак дня, а таксама падтрымаць рэкамэндацыі дакладу Маскоўскага мэханізму АБСЭ.

Выканаўчая рада Міжнароднага зьвязу сучаснага пяціборства (UIPM) прагаласавала за перанос зь Менска чэмпіянату сьвету ў сучасным пяціборстве, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на паведамленьне сайту UIPM ў пятніцу, 22 студзеня.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў 2 гады пазбаўленьня волі для Соф’і Малашэвіч шляхам складаньня пакараньня за тры артыкулы, і паўтара года для Ціхана Клюкача, у якога засталося абвінавачаньне толькі паводле аднаго артыкула.

Справу журналісткі Барысевіч і лекара Сарокіна, якія паведамілі, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, перадалі ў суд.

Сёньня судзьдзя Першамайскага суду Менску Тацяна Ліньнік агучыла прысуд адносна 56-гадовай Ларысы Танкашкур.

Мужчына падпаліў сябе ля Дому ўраду ў Менску. У яго 50% апёку скуры.

Дамадзедаўскі суд Масквы на два месяцы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка Аляксея Кудзіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by