Жыхарку Менска затрымалі за тое, што прынесла да амбасады Расеі туалетны ёршык для Пуціна. 21.by

Жыхарку Менска затрымалі за тое, што прынесла да амбасады Расеі туалетны ёршык для Пуціна

24.01.2021 17:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» ўчора апублікавала відэа з допытамі некаторых затрыманых у Менску 23 студзеня.

Адна зь іх — 29-гадовая Тацяна, якую затрымалі за тое, што разам з хлапцом прынесла да амбасады Расеі і паставіла там туалетны ёршык з надпісам «Пуціну».

Дзяўчыну прымусілі выбачацца на камэру і «прызнаць сваю віну».

Туалетны ёршык стаў мэмам пасьля выхаду апошняга расьсьледаваньня Фонду барацьбы з карупцыяй пра «палац Пуціна» ў Геленджыку коштам у паўтара мільярда даляраў. У фільме было паказана шмат дзіўных рэчаў, адным з самых яркіх фактаў была закупка туалетнага ёршыка коштам 700 эўра.

У выніку людзі ў Расеі зрабілі гэты прадмет сымбалем пратэстаў 23 студзеня 2020 году: многія выйшлі на акцыю з туалетнымі ёршыкамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Менску 23 студзеня затрымалі хлопца і дзяўчыну, якія прынесьлі да амбасады Расеі ёршык з надпісам «Пуціну».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by