Беларусь стала пляцоўкай для небяспечных атамных эксперыментаў?
24.01.2021
—
Разное
| Салiдарнасць
Источник материала: Салiдарнасць У інструкцыі па эксплуатацыі любой прылады зазвычай пішуць: у выніку няслушнай і не адпавядаючай прызначэнню эксплуатацыі гарантыя на яе губляецца. Цікава, ці прапісаны такі ж пункт у дачыненні да АЭС?Люблю корпацца ў старой тэхніцы, і ў тэхніцы ўвогуле. Нядаўна мне аддалі cтарую відэакамеру SONY. Усе, хто разбіраецца ў відэакамерах, кажуць: «Навошта? Цяпер тэлефоны здымаюць лепш, чым яна!» А мне цікава: ці змагу я яе прымусіць працаваць, як ёй належыць? Але гэтая мая цікаўнасць да тэхнікі не ідзе ні ў якое параўнанне з аналагічнай цікаўнасцю прадстаўнікоў урада і Міністэрства энергетыкі. Дзеля сваіх забавак яны адгрохалі цэлую атамную станцыю. І цяпер ганяюць яе на розных рэжымах, спрабуючы зрабіць тое ж самае, што і я, — прымусіць яе працаваць так, як і належыць. І не толькі «як належыць», але і правяраюць яе на трываласць. 12 студзеня паведамлялася, што рэактар на АЭС выведзены на 100% магутнасці. Згодна з гэтым паведамленнем, «цеплавая магутнасць блока складае 3200 МВт, электрычная магутнасць — 1170 МВт. На гэтым узроўні магутнасці на энергаблоку, у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаванні», — канстатавала прэс-служба Мінэнерга Беларусі. Спадарства, АЭС — гэта не відэакамера SONY! Калі, згодна з першым паведамленнем, 1170 МВт — гэта 100% магутнасці станцыі, навошта вы разганяеце яе да 1200 МВт??? Вам Чарнобыля было малавата? Ці трэба нагадаць, што ЧАЭС выбухнула менавіта ў выніку эксперыменту, — выпрабавання так званага рэжыму «выбягання ротара турбагенератара», няслушных дзеянняў персаналу ў час гэтага эксперыменту, а таксама з-за канструкцыйных асаблівасцяў АЭС? Цалкам артыкул чытайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У інструкцыі па эксплуатацыі любой прылады зазвычай пішуць: у выніку няслушнай і не адпавядаючай прызначэнню эксплуатацыі гарантыя на яе губляецца. Цікава, ці...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |