У Расеі завялі крымінальную справу аб парушэньні санітарных правілаў пасьля акцыяў у падтрымку Навальнага. 21.by

У Расеі завялі крымінальную справу аб парушэньні санітарных правілаў пасьля акцыяў у падтрымку Навальнага

24.01.2021 22:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведаміў кіраўнік юрыдычнага аддзелу Фонду барацьбы з карупцыяй Вячаслаў Гімадзі.

Дырэктар ФБК Іван Жданаў расказаў, што па гэтай справе ўжо апытваюць супрацоўнікаў фонду — пакуль у якасьці сьведак. Сьледчыя прыходзілі да прэс-сакратара Навальнага Кіры Ярмыш, каардынатара маскоўскага штаба Навальнага Алега Сьцяпанава і намесьніка кіраўніка аддзелу расьсьледаваньняў ФБК Георгія Албурава. Усе яны ў дадзены момант знаходзяцца ў спэцпрыёмніку.

Артыкул крымінальнага кодэксу Расеі «Парушэньне санітарна-эпідэміялягічных правілаў» прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да двух гадоў, а ў выпадку таго ж дзеяньня, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць двух або больш асоб — да сямі гадоў.

За апошнія суткі Сьледчы камітэт Расеі завёў больш за дзесяць крымінальных спраў на ўдзельнікаў пратэстаў у падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, зьняволенага ў маскоўскі ізалятар «Матроская цішыня».

У большасьці гарадоў Расеі ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі забароненыя масавыя мерапрыемствы. Прыхільнікам Аляксея Навальнага, якія падавалі заяўкі на мітынгі 23 студзеня ўлады адмаўлялі ў іх правядзеньні менавіта праз гэта. Тым ня менш, пратэстоўцы ўсё роўна выйшлі на плошчы гарадоў. Паводле ацэнкі штаба Навальнага, усяго ў акцыях пратэсту прынялі ўдзел каля 250 тысяч расейцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб парушэньні санітарна-эпідэміялягічных правілаў у сувязі з акцыямі ў падтрымку Аляксея Навальнага, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by