Хто пераўтварыў у пекла жыцьцё АМАПу?Источник материала: Свабода І гэта праўда. Лепей ня скажаш. Бо гэта сапраўды пекла — калі ты, малады хлопец, значна маладзейшы за сваіх камандзіраў, міністраў і прэзыдэнтаў, кожны дзень думаеш: а што будзе потым? Яны ня сыдуць, дык памруць, а я тады куды? Бо гэта сапраўды пекла — калі ты, малады хлопец, ня можаш выйсьці ў краму без балаклавы, на піва ў парк бяз страху, у кіно без аховы. Бо гэта сапраўды пекла — калі з табой не вітаюцца аднаклясьнікі і колішнія сябры, а суседзі ня едуць з табой у ліфце. Гэта нішто іншае, як пекла, калі ты кожную раніцу праглядаеш тэлеграм-каналы: што і хто яшчэ салье ByPol. Сапраўднае — перабіраць наноў і наноў падзеі той ночы і ліхаманкава думаць: а ці не пазнаюць мяне потым на відэа? А ці ня трапіў я дзе на камэры? А ці праўда не сальюць — менавіта мяне, першага альбо адзінага з усіх, бо кагосьці ж сальюць, кагосьці ж прынясуць у ахвяру, кімсьці ж будуць гандляваць дзеля грошай ад Эўропы ці нават ад Расеі (чулі, як сёньня расейцы сказалі: гэта ня нашыя мэтады? Гэта што ж значыць? Нам цяпер і туды — ніяк?) Страшнае, ненавіснае, не надта зразумелае слова — «люстрацыя», дулю вам, дубінку ў дупу, а не люстрацыя, змагары чортавы, а што — як будзе? А што, як будзе люстрацыя? Праваліцеся вы к чортавай мацеры са сваёй люстрацыяй, дайце заснуць! А яно ня сьпіцца. Ня сьпіцца. Бо жыцьцё АМАПу пераўтварылі ў пекла. У пекле ня сьпіцца. А шчэ хлусяць, што атрымліваем шалёныя грошы. Задавіцеся вы гэтымі грошамі. Мы не атрымліваем шалёных грошай. Мы цяпер і за бясплатна нікуды не рыпнемся — куды? І на вёску не паедзеш. І маці выйсьці на вуліцу баіцца. І выйсьця ніякага няма. Пекла — гэта якраз і ёсьць тое самае, калі няма выйсьця. Калі ты нават разумееш усё — а няма. Сьціснуў зубы — і наперад, у самае пекла. Бо за сьпінай таксама яно. Так, таварыш Балаба. На жаль, жыцьцё АМАПу пераўтварылі ў пекла. Вы хацелі, каб мы іх пашкадавалі? Я моцна шкадую. Мне вельмі, вельмі, ад усяго сэрца шкада маладых, прыгожых хлапцоў, якіх некалі люлялі на руках мамкі, якія кахалі дзяўчат, якія распраналіся летам на пляжы — і мінакі з захапленьнем глядзелі на біцэпсы і трыцэпсы. Такога ў іхным жыцьці ня будзе ўжо ніколі. А цяпер, калі сказаная гэтая праўда, знайдзіце ў сябе сілы — і адкажыце на лягічнае пытаньне. Хто пераўтварыў іх жыцьцё ў пекла? Па чыім загадзе яны сталі парыямі сярод людзей? І калі б яны не зьбівалі, не катавалі і не забівалі людзей — ці жылі б яны цяпер так, як яны жывуць? Вунь расейскі амапавец схадзіў да зьбітай ім жанчыны зь кветкамі ў рэанімацыю. Мы ж разумеем, і вы, і я: наўрад ці ён так моцна раскаяўся, каб ажно з кветкамі цягнуцца да нейкай там. Проста ён ня хоча, каб ягонае жыцьцё пераўтварылася ў пекла. І начальнік ягоны, мяркуючы па ўсім, ня надта хоча. І нашы не хацелі б, напэўна. Але пекла на тое і пекла. Не хочаш, а трапіш. І выйсьця адтуль няма. Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзьмітры Балаба, старшыня менскага АМАПу, паскардзіўся ў эфіры СТВ: «Байцам атраду міліцыі асаблівага прызначэньня ў гэтым годзе жыцьцё пераўтваралі ў пекла».
|
|