Кіраўнік акадэміі навук: Беларусі праз 20-25 гадоў будзе патрэбна трэцяя АЭСИсточник материала: Свабода Гэтую яго заяву ў эфіры тэлеканала СТВ «Сёньня ў нас ёсьць атамная станцыя, але праз 3-5 гадоў гэтых магутнасьцяў ужо будзе не хапаць. Таму мы бачым вельмі правільную пастаноўку задачы, што трэба адразу прапрацоўваць пытаньне будаўніцтва наступнай атамнай станцыі (і мы сапраўды прапрацоўваем). Але праз 20-25 гадоў я бачу неабходнасьць і ў трэцяй атамнай станцыі », — падкрэсьліў Гусакоў. Гусакоў зьвярнуў увагу, што цяпер складваецца ўражаньне, што «з уводам атамнай станцыі Беларусь будзе нібыта мець лішак электраэнэргіі». «Я так не лічу. Пры разьвіцьці вытворчасьцяў навукаёмістых і электраёмістых вытворчасьцяў электраэнэргіі будзе не хапаць», — рэзюмаваў ён. Пуск першага энэргаблёку Астравецкай АЭС адбыўся 20 жніўня, яго ўвод у прамысловую эксплюатацыю заплянаваны на першы квартал 2021 году. Увод у эксплюатацыю другога блёку станцыі чакаецца ў першым паўгодзьдзі 2022 году. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі праз 20-25 гадоў будзе неабходнасьць і ў трэцяй атамнай станцыі, заявіў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў
|
|