Паліцэйскі, які на мітынгу ў Пецярбурзе збіў жанчыну нагой, выбачыўся. Ці магчыма такое ў Беларусі?Источник материала: Белсат У Санкт-Пецярбурзе 23 студзеня, падчас затрыманняў на акцыі ў падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага, супрацоўнік паліцыі ўдарыў нагой у жывот адну з удзельніц шэсця. Пасля гэтага жанчына трапіла ў шпіталь. ![]() На відэа бачна як 50-гадовая жанчына падыходзіць да паліцыянтаў, якія вядуць затрыманага хлопца, і пытаецца, навошта яны яго затрымалі. У гэты момант адзін з паліцыянтаў б’е жанчыну ў жывот нагой. Пры падзенні жанчына стукнулася галавой аб асфальт. Лекары выявілі ў яе сатрасенне галаўнога мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і гематому патыліцы. Медыкі ацанілі стан жанчыны як сярэдняй цяжкасці. У той жа вечар пракуратура паабяцала правесці ўласную праверку інцыдэнту. На наступны дзень той самы супрацоўнік паліцыі, які ўдарыў жанчыну ў жывот, прыйшоў да яе ў палату з кветкамі і папрасіў прабачэння. Верагодна, з ім таксама былі прадстаўнікі ведамства, якія запэўнівалі, што ён добры хлопец, проста так выйшла.
«Галоўнае, што ўсе жывыя і здаровыя», – адказала жанчына. Аднак на відэа добра відаць, што ў той момант забрала на шлеме было паднятае і супрацоўнік паліцыі бачыў усё, што адбывалася вакол і адмыслова ўдарыў жанчыну. ![]() Падобны выпадак, калі міліцыянт ударам збіў жанчыну з ног, быў і ў Беларусі. У верасні 2020 году міліцыянт ударыў у твар жыхарку Жодзіна, якая здымала на відэа яго і іншых супрацоўнікаў. Ад удару жанчына звалілася на зямлю і пасля была вымушана звярнуцца ў шпіталь. У міліцыі патлумачылі, што супрацоўнік ужыў сілу «для самаабароны і затрымання». У той жа дзень жанчына разам з адвакатам прыйшла ў Следчы камітэт, каб пакінуць там заяву па факце прымянення сілы супрацоўнікам міліцыі, аднак на яе саму склалі пратакол за ўдзел у акцыі. Пазней стала вядома, што СК адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу на міліцыянта, спасылаючыся на тое, што ён «дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі або крайняй неабходнасці». Тады так ніхто і не папрасіў прабачэння перад жанчынай. Увогуле, у Беларусі яшчэ не было ніводнага публічнага прабачэння з боку сілавікоў за празмернае прымяненне сілы да мірных пратэстуючых. АД,
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пецярбурзе паліцэйскі папрасіў прабачэння перад жанчынай, якую ўдарыў на акцыі пратэсту
|
|