«Зь мяшком на галаве». Невядомыя вывезьлі з Расеі юрыста ФБК, беларуса Уладлена ЛасяИсточник материала: Свабода Юрыста заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй, беларуса Уладлена Лася учора невядомыя вывезьлі на мяжу зь Беларусьсю. Пасьля гэтага, паводле яго, ён даехаў да аэрапорту і пакінуў краіну. Падрабязнасьці ён расказаў у сваім відэазвароце, Уладлена Лася затрымалі ў чацьвер у Маскве і ўручылі апавяшчэньне аб неабходнасьці пакінуць Расею да 25 студзеня і забаранілі ўезд у РФ да 27 лістапада 2023 году. Потым на яго склалі адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўніку паліцыі і арыштавалі на тры дні. Пасьля адбыцьця арышту яго зноў затрымалі, і ніхто не мог яго знайсьці. Калегі нават вырашылі падаваць заяву аб выкраданьні чалавека. Але сёньня ўвечары Уладлен Лось выступіў з Паводле Лася, яго затрымалі невядомыя людзі ў цывільным, закавалі ў кайданкі, надзелі мяшок на галаву, пагрузілі ў бусік і каля 10 гадзін везьлі ў бок беларускай мяжы. Ён расказвае, што пасьля паўночы яму сказалі, што ён парушыў тэрмін выезду з Расеі да 25 студзеня і таму яму забаронены ўезд у РФ на на працягу пяці гадоў. Лось меркаваў, што яго могуць затрымаць беларускія сілавікі, але гэтага не адбылося. Паводле яго, яны «суправадзілі» яго да аэрапорту, і ён пакінуў Беларусь. Цяпер Уладлен Лось у бясьпечным месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрыста заснаванага Аляксеем Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй, беларуса Уладлена Лася учора невядомыя вывезьлі на мяжу зь Беларусьсю. Пасьля гэтага, паводле...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |