Пуцін хоча заканадаўча забараніць параўнаньне СССР з нацысцкай Нямеччынай. 21.by

Пуцін хоча заканадаўча забараніць параўнаньне СССР з нацысцкай Нямеччынай

26.01.2021 16:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляе выданьне Delfi, даручэньне ўтрымліваецца ў пераліку, апублікаваным Крамлём па выніках пасяджэньня Рады па культуры і мастацтва.

Заканадаўчую норму мяркуецца ўнесьці ў фэдэральны закон «Аб увекавечаньні перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Адказным прызначаны сьпікер Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін, а тэрмінам выкананьня даручэньня пазначаны 1 ліпеня 2021 года. Законапраект даручана падрыхтаваць пры ўдзеле арганізацыйнага камітэта «Перамога».

У кастрычніку 2020 года на пасяджэньні Рады па культуры і мастацтва было ўзьнятае пытаньне аб узмацненьні адказнасьці за атаясамліваньне дзеяньняў СССР і нацысцкай Нямеччыны. З гэтай прапановай выступіла кіраўнік камітэту Дзярждумы па культуры Алена Ямпольскага.

Пуцін зь ёй пагадзіўся. «Калі ў некаторых краінах за адмаўленьне генацыду армян прадугледжана крымінальнае пакараньне, нам сам Бог загадаў, напэўна, уключаць адпаведныя мэханізмы для абароны зусім нядаўняга мінулага», —цытуе словы Пуціна на тым пасяджэньні ВВС.

У траўні таго ж года дэпутат Думы Аляксей Жураўлёў прапанаваў забараніць прыраўноўваньне ідэалёгіі СССР да нацызму.

  • Тэма адказнасьці, нароўні з кіраўніцтвам нацысцкай Нямеччыны, кіраўніцтва СССР і пэрсанальна Сталіна за разьвязваньне Другой сусьветнай вайны, у тым ліку і праз падпісаньне «пакту Молатава-Рыбэнтропа» абмяркоўваецца з пачатку 90-х гадоў, калі на нейкі час прыадчыніліся раней сакрэтныя архівы былога СССР. Дыскусіі ідуць як у навуковых гістарычных колах, гэтак і ў грамадзтве. Пакуль невядома, што будзе зь цяпер ужо даволі аб’ёмнай літаратурай на гэтую тэму, якая выйшла ў апошнія дзесяцігодзьдзі, калі прапанаваны Пуціным закон будзе прыняты. Таксама няясна, ці патрапяць пад ягонае дзеяньне заходнія гісторыкі, якія лічаць, што адказнасьць за самую кровапралітную ў гісторыі чалавецтва вайну Гітлер і Сталін павінны падзяліць разам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў Дзярждуме падрыхтаваць законапраект аб забароне публічнага атаясамліваньня роляў СССР і нацысцкай Нямеччыны ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by