«Проста выставілі з ЦІПу ўвечары – ідзі гуляй». Адвакат Яна Салановіча – пра раптоўнае вызваленне хлопцаИсточник материала: Белсат Палтівязня Яна Салановіча адпусцілі з Акрэсціна нечакана – увечары 25 студзеня патэлефанавалі ягонай маці і сказалі, каб прыязджала за сынам. Па словах Дзмітрыя Пігуля, адваката хлопца, Яну не выдалі на рукі ніякіх дакументаў аб вызваленні, толькі квітанцыю на аплату адбытых содняў. Сям’я Салановічаў і адвакат у разгубленасці і не ведаюць, чаго чакаць далей. Хоць абаронца і падаваў скаргі ў Менскі гарадскі суд на прысуды, былыя пастановы аб соднях не былі скасаваныя. Суд не вызваляў Яна21-гадовы мянчук Ян Салановіч – рэкардсмен па соднях за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах па артыкуле 23.34 КаАП РБ. Хлопца затрымалі 1 лістапада на праспекце Незалежнасці, судзілі восем разоў і пакаралі агулам 114 соднямі арышту. Ян – адзіны з асуджаных па адмінстратыўным артыкуле, каго праваабаронцы прызналі палітвязнем. ![]() У Спадарыня Вольга адмовілася неяк каментаваць сітуацыю. Таксама не хоча пакуль размаўляць і Ян. З кароткага аповеду адваката хлопца Дзмітрыя Пігуля «Белсат» даведаўся, што Вользе Салановіч увечары 25 студзеня патэлефанаваў нехта з ЦІПа на Акрэсціна і сказаў, што Яна «выганяюць», маўляў, прыязджайце, забірайце. Больш ніякіх тлумачэнняў, падрабязнасцяў не было. Яна адпусцілі толькі з квітанцыяй на аплату адбытых содняў, хоць, паводле адваката, мусілі выдаць даведку аб вызваленні з указаннем колькасці содняў, якія ён правёў за кратамі. На якіх юрыдычных падставах адбылося вызваленне, абаронца не ведае. – Як раз сёння (26 студзеня – рэд.) я звярнуўся ў Менскі гарадскі суд, дзе на разглядзе знаходзяцца чатыры мае наглядныя скаргі на пастановы суда Партызанскага раёну аб спагнанні ў дачыненні да Яна, – распавёў адвакат. – Даведаўся, што ніякіх пастаноў аб адмене былых рашэнняў не было. То бок, суд не вызваляў Яна. Не змяншаў яму тэрмін арышту. У любы момант могуць забраць дасіжваць содніСпадар Пігуль кажа, што не разумее, паводле якой логікі адбылося вызваленне, да чаго яго маглі «прывязаць».
Спадар Пігуль будзе чакаць адказу на скаргі з Менскага гарадскога суду, а таксама спрабаваць атрымаць хоць нейкі дакумент з ЦІПу. Адвакат перакананы, што справа Салановіча ад самага пачатку вялася з парушэннямі дзейснага працэсуальна-выканаўчага кодэксу. – Па 7 з 8 эпізодаў удзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах паводле арт.7.4 КаАП мусіла быць вынесеная адна пастанова. І максімальна гэта мусіла быць 25 содняў. А яму штотыдзень складалі пратакол, і кожны раз па 14-15 содняў, у выніку атрымалася 114 содняў, – тлумачыць абаронца. Вызвалілі, каб забраць у войска?Спадар Пігуль паразмаўляў з Янам пасля ягонага вызвалення, і зазначае, што маладзён добра трымаецца.
Пра жорсткія ўмовы ўтрымання «Белсату» Ян вучыўся на чацвёртым курсе БДУІР, на факультэце радыёфізікі і электронікі, спецыяльнасць – радыёэлектронныя сістэмы. Да затрымання спалучаў вучобу з працай у навукова-тэхнічным цэнтры КДБ. Падчас нашай размовы ў пачатку года спадарыня Вольга выказвала спадзяванне, што Яна не выключаць з універсітэту, што кіраўніцтва разумее сітуацыю і пойдзе насустрач. Аднак 25 студзеня Выказваюцца меркаванні, што цяпер Салановіча могуць забраць у войска, і з Акрэсціна яго нібыта выпусцілі менавіта дзеля гэтага. Ганна Ганчар, belsat.eu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям’я Салановічаў у разгубленасці, чаго чакаць далей.
|
|