Правакатарка з пікета Ціханоўскага распавяла некаторыя падрабязнасці інцыдэнту ў ГорадніИсточник материала: Белсат Алена Кузьміна – правакатарка з пікета Сяргея Ціханоўскага ў Горадні, пагадзілася паразмаўляць з прэсай. «Народнай Волі» Пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага інтэрнаўты высветлілі, што правакатаркай апынулася Алена Кузьміна. У сеціве знайшлі і фота з тэлефонным нумарам Алены, на якім «прыемная дзяўчына пышных формаў» прапануе правесці вечар з мужчынам, і нават фігуравала сума, у якую абыдуцца пару гадзінаў з Аленай.
– Як на вас выйшла ФСБ? – Вы такая цікаўная… Адзін хлопец знайшоў, не магу сказаць усё ў падрабязнасцях… – Вы не змаглі адмовіцца? – Так, не змагла. – Як думаеце, чаму вам пасля гэтага скандалу не дапамаглі з’ехаць з краіны? – Не ведаю… Мабыць, тут патрэбна. А наогул, паглядзіце, якая актыўная інтэграцыя. Можа, хутка мы станем Расейскай Федэрацыяй і ўсе канфлікты на гэтым скончацца. – А як вы асабіста ставіцеся да таго, што адбываецца ў краіне? – Вось вы ўспомніце гісторыю з Барысам Нямцовым або Аляксеем Навальным. Гэтымі людзьмі можна захапляцца. І паглядзіце, як прыбралі таго ж Нямцова. А што робяць з Навальным… Я шчыра хацела, каб прэзідэнтам стаў Віктар Бабарыка. Разумны інвестар, мэтанакіраваны…
СК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алена Кузьміна пагадзілася паразмаўляць з прэсай.
|
|