Байдэн падчас размовы з Пуціным узгадаў пра Навальнага і Ўкраіну. 21.by

Байдэн падчас размовы з Пуціным узгадаў пра Навальнага і Ўкраіну

26.01.2021 22:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі, падчас размовы прэзыдэнт Байдэн выказаў заклапочанасьць шэрагам крокаў расейскіх уладаў, уключаючы заключэньне пад варту крытыка Крамля Аляксея Навальнага.

У размове з Пуціным Байдэн таксама падкрэсьліў, што яго адміністрацыя вывучае маштабную кібэратаку на амэрыканскі ўрад SolarWinds, у якой падазраюць расейскіх хакераў, і сьцьвярджэньні аб тым, што Расея прапаноўвала талібам грашовую ўзнагароду за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.

Па словах Псакі, сярод пытаньняў, закранутых у ходзе размовы, была прапанова Байдэна аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня дагавора СНВ-3 на пяць гадоў.

Яна таксама адзначыла, што прэзыдэнт выказаў рашучую падтрымку сувэрэнітэту Ўкраіны «перад абліччам расейскай агрэсіі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Гэта была першая размова Байдэна з расейскім лідэрам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by