На прыхільніка Лукашэнкі, які ў Берасьці ўдарыў мэдыка, завялі крымінальную справуИсточник материала: Свабода Інцыдэнт зьнялі на відэа калегі лекара. Пацярпелы экіпажу хуткай дапамогі атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму. «Паміж пацыентам і мэдычнай брыгадай завязаўся канфлікт з нагоды палітычных поглядаў. Па прыезьдзе берасьцеец на вуліцы ўдарыў спачатку аднаго лекара, а ў холе — іншага. Выхадку пацыента спыніў міліцыянт», — спасылаецца Лекар Андрэй Ракала раней расказаў, што 5 студзеня на станцыю патэлефанавалі зь міліцыі і паведамілі, што на прыпынку ляжыць мужчына з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня. Да яго выехала брыгада. «Ён ехаць не хацеў. Але мы ня можам пакінуць зімой на вуліцы чалавека з траўмамі і прыкметамі ап’яненьня — абавязаны адвезьці яго ў шпіталь. Ён адмаўляўся. Ад агляду таксама. Супрацоўнікі міліцыі з намі не паехалі. Ён казаў, як любіць прэзыдэнта, міліцыю, якія ўсе малайцы. Мы проста маўчалі». Мужчыну прывезьлі ў лякарню. Там ён спачатку ўдарыў фэльчара па назе, давялося выклікаць міліцыю. А потым стукнуў Андрэю па твары. Была зафіксаваная чэрапна-мазгавая траўма, ён быў вымушаны пайсьці на бальнічны. 55-гадовы мужчына раней працаваў кіроўцам школьнага аўтобусу. Пасьля інцыдэнту яго звольнілі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мужчыну, які 5 студзеня ў траўмапункце лякарні ў Берасьці ўдарыў мэдыка Андрэя Ракалу, заведзеная крымінальная справа за хуліганства.
|
|