«Для яе гэта будзе цяжкое выпрабаванне». Пенсіянерцы, якая перамагла рак, далі 14 содняў арыштуИсточник материала: Белсат 23 студзеня 66-гадовая Зоя Кароткіна ішла ў краму па прадукты. Але, як сёння нярэдка бывае, звычайны паход скончыўся ў СІЗА. Свой 67-ы дзень нараджэння Зоя Уладзіміраўна сустрэне за кратамі. Жанчына ў стадыі рэмісіі праз анкалогію, а таксама хварэе на глаўкому. Зою Кароткіну затрымалі ў цэнтры Менску на праспекце Незалежнасці. Суд над пенсіянеркай адбыўся 25 студзеня. Згодна з пратаколам, Зоя Уладзіміраўна нібыта паказвала знак «V» аўтамабілям, што праязджалі праспектам Незалежнасці. Сведка на паседжанні сцвярджаў, што жанчына была з іншым удзельнікам пікету, які трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг. Пенсіянерка кажа, што не бачыла, каб у каго-небудзь з іх увогуле была сімволіка. Яна распавяла іншае. Спачатку праспектам ехала калона з дзяржаўнымі сцягамі, а потым сігналілі яшчэ нейкія аўтамабілі. Да яе падышла яшчэ адна пенсіянерка, яны сталі размаўляць, а потым Зою Уладзіміраўну ўзялі за локаць і павялі да машыны, – Нягледзячы на ўсе пярэчанні, суддзя Цэнтральнага раёну Дзмітрый Карсюк прысудзіў 66-гадовай пенсіянеркі Зоі Кароткінай 14 содняў арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП, за тое, што яна нібыта брала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Жанчына не пагадзілася з абвінавачваннямі ў справе і паказаннямі сведкі. ![]() Сваякі не ведалі, дзе жанчына і што з ёйАнатоль, муж Зоі, у момант ейнага затрымання быў на лецішчы ў вёсцы. Жонка паспела патэлефанаваць яму з аўтамабіля, на якім яе забралі, і паведаміць, што яе вязуць у Ленінскае РУУС. Мужчына адразу паехаў туды і каля шостай вечара быў на месцы. Аднак у РУУС сказалі, што ў іх такой асобы няма і спісы будуць удакладняцца. Параілі ехаць дадому і чакаць далей – магчыма, потым нешта праясніцца і будзе нейкая інфармацыя, паабяцалі ператэлефанаваць. Муж Зоі не спаў да другой ночы, але ніякіх звестак не было. Патэлефанавалі толькі зранку, з Акрэсціна. Сказалі, што Зоя Кароткіна ў іх, і ёй можна прывезці таблеткі і кроплі для вачэй, што патрэбныя праз хваробу некалькі разоў на дзень. Муж Анатоль прывёз прадукты і лекі, але прынялі толькі апошняе, і дадалі: «мы лекі возьмем, а там ужо наш лекар вызначыць, ці трэба іх перадаваць». Да гэтага жанчына доўгі час змагалася з ракам, прайшла курс хімія- і радыётэрапіі, перанесла некалькі аперацый. Цяпер яна паправілася, але да гэтага часу застаецца на пастаянным кантролі ў шпіталі ў Бараўлянах, перыядычна ездзіць туды абследавацца. Таксама ў пенсіянеркі сур’ёзныя праблемы з лёгкімі. Блізкія вельмі хвалююцца за яе.
Цяпер жанчына на пенсіі, але ўсё роўна падзарабляе. «Яна таксама хоча апранацца, абувацца, а не сядзець удома, – распавядае муж. – Увогуле яна вельмі кантактны, камунікабельны чалавек, з усімі ладзіць і ўсім цікавіцца. У вольны час любіць шыць, у яе ёсць адмысловы стол і швейная машынка для гэтага. Нядаўна скончыла вышываць карціну, над якой працавала некалькі гадоў». ![]() Выпадковае затрыманнеПалітыкаю раней пенсіянерка не цікавілася і ейнае затрыманне цалкам выпадковае, лічыць Анатоль. У той дзень яна павінна была прыехаць да яго ў вёску, а перад гэтым намерылася зайсці ў краму «Центральный» па прадукты.
Анатоль ужо гутарыў з юрыстамі праваабарончага цэнтру «Вясна». Кажа, калі гэтым займацца, то, можа быць, і ёсць нейкі шанец, адзін з тысячы, іншых неяк паўплываць на сітуацыю. Аднак абскарджваць пастанову суда не плануе, лічыць, што гэта ўсё можа расцягнуцца на некалькі месяцаў, а потым яшчэ і вінаватым могуць зрабіць. АД,
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсіянерку Зою Кароткіну затрымалі калі яны ішла ў краму і далі 14 содняў арышту
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |