Прэм’ер Расеі даручыў падпісаць пагадненьне аб загрузцы партоў беларускімі нафтапрадуктамі, якія перанакіруюць зь Літвы. 21.by

Прэм’ер Расеі даручыў падпісаць пагадненьне аб загрузцы партоў беларускімі нафтапрадуктамі, якія перанакіруюць зь Літвы

27.01.2021 13:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін. Мяркуецца, што пагадненьне будзе дзейнічаць да канца сьнежня 2023 году, піша «Інтэрфакс».

Пра гэта таксама заявіў прэм'ер беларускага ўраду Раман Галоўчанка 26 студзеня ў Маскве па выніках перамоваў у расейскім урадзе.

Аб’ём перавалкі можа складаць ад 2 да 3,5 млн тон у год. Чакаецца, што за тры гады можа быць перавалена каля 9,8 млн тонаў. Нафтапрадукты вытворчасьці беларускіх НПЗ будуць перавозіць у парты Расеі па чыгунцы.

Ідэю транспартаваньня нафтапрадуктаў праз даступныя расейскія парты раней выказаў Аляксандар Лукашэнка. Гэта была ягоная рэакцыя на санкцыі балтыйскіх дзяржаваў. Асноўны аб’ём транспартаваных марскім шляхам беларускіх грузаў перавальваўся Клайпэдзкім портам у Літве.

Канцэрн «Белнафтахім» адзначаў, што пачаў актыўныя перамовы з расейскімі кампаніямі аб перанакіраваньні перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў з прыбалтыйскіх партоў у парты Расеі, прычым у аб’ёме да 6 млн тон у год, што складае амаль увесь марскі экспарт нафтапрадуктаў Беларусі. Тады ж Аляксандр Новак у статусе кіраўніка міністэрства энэргетыкі тлумачыў, што ў паўночна-заходнім клястары Расея можа прадаставіць беларускаму боку парты Прыморск, Санкт-Пецярбург і Вусьць-Луга.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Расеі даручыў міністэрству транспарту правесьці перамовы і падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб транспартаваньні і перавалцы нафтапрадуктаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by