У Мастах на год у калёніі асудзілі мужчыну за акцыі з пудзіламі міліцыянтаў і канфіскавалі машыну. 21.by

У Мастах на год у калёніі асудзілі мужчыну за акцыі з пудзіламі міліцыянтаў і канфіскавалі машыну

27.01.2021 16:34 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Справу разглядаў старшыня суду Мастоўскага раёну Віталь Сініла.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», працэс праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме. Прычынай — «эпідэміялягічная сытуацыя».

Падставай да крымінальнага працэсу стала сэрыя «цынічных акцый» у верасьні-кастрычніку 2020 году: размалёўваньне прыпынкаў, нанясеньне выяваў бел-чырвона-белых сьцягоў, развешваньне на дрэвах пудзілаў у міліцэйскай форме і разьмяшчэньне таблічак у выглядзе рытуальных надмагільляў.

Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства і злоснае хуліганства).

Акрамя таго, згодна з матэрыяламі справы, Віктар Царыкевіч разьмясьціў у адным з тэлеграм-чатаў «непрыстойны, прыніжальны гонар і годнасьць камэнтар» пад здымкам старшыні Мастоўскага райвыканкаму Юрыя Валеватага. Дзеяньні кваліфікавалі паводле арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады).

Па сукупнасьці «злачынстваў» Віктара Царыкевіча пазбавілі волі тэрмінам на 1 год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, у мужчыны канфіскавалі машыну — як сродак зьдзяйсьненьня злачынства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Мастоўскага раёну Горадзенскай вобласьці 27 студзеня вынес прысуд у крымінальнай справе супраць Віктара Царыкевіча. Яго абвінавацілі ў хуліганства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by