Кватэру Навальнага прыйшла абшукваць паліцыя. Ломяць дзьверы. 21.by

Кватэру Навальнага прыйшла абшукваць паліцыя. Ломяць дзьверы

27.01.2021 16:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сам апазыцыянэр затрыманы на месяц і знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары «Матроская цішыня». Яго абвінавацілі ў парушэньні выпрабавальнага тэрміну па крымінальнай справе 2012 года. Алег Навальны быў асуджаны па той жа справе і прысуджаны да 3,5 гадоў калёніі.

Выданьне «База» без указаньня крыніцы паведамляе, што ператрус можа праходзіць па новай крымінальнай справе, распачатай супраць паплечнікаў Навальнага. Па інфармацыі журналістаў, справа ўзбуджаная па артыкуле аб парушэньні санітарна-эпідэміялягічных правілаў пасьля мітынгаў у падтрымку палітыка 23 студзеня. Раней аб узбуджэньні справы па артыкуле паведамлялі крыніцы ТАСС і РІА «Навіны» у праваахоўных органах.

23 студзеня ў акцыях пратэсту ў абарону Навальнага ў 125 гарадах Расеі прынялі ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Каля 3,5 тысяч былі затрыманыя. Акцыі не былі ўзгоднены з уладамі. У многіх гарадах адміністрацыі адмаўляюць ва ўзгадненьні мерапрыемстваў, спасылаючыся на пандэмію каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу.

Афіцыйна аб узбуджэньні справы не паведамлялася. Максымальнае пакараньне па згаданым артыкуле — пазбаўленьне волі да двух гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паліцыя прыйшла з ператрусам у кватэру ў маскоўскім раёне Мар’іна, у якой прапісаны Аляксей Навальны. Унутры знаходзіцца яго брат Алег, які не адкрыў дзьверы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by