Маск запускае чарговую групу спадарожнікаў для бясплатнага доступу ў Інтэрнэт. 21.by

Маск запускае чарговую групу спадарожнікаў для бясплатнага доступу ў Інтэрнэт

27.01.2021 17:22 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Space.com. З касмадрому на мысе Канавэрал, штат Флорыда, раніцай 30 студзеня мае ўзьляцець ракета-носьбіт Falcon 9, якая выведзе на арбіту 60 спадарожнікаў Starlink.

Гэта будзе ўжо 18-я партыя мікраспадарожнікаў (кожны вагой меней за 500 кг), якія складуць сетку ў 11 тысяч апаратаў. Сетка забясьпечыць бясплатны доступ да інтэрнэту зь любой кропкі зямлі.

Па ацэнцы SpaceX, агульны кошт праекту — 10 мільярдаў даляраў. Адным з найбольш буйных інвэстараў зьяўляецца кампанія Google, якая раней плянавала стварыць уласную спадарожнікавую сетку для інтэрнэт-трафіку. SpaceX мае таксама кантакт з Ваенна-паветранымі сіламі ЗША, які прадугледжвае тэставаньне сыстэмы Starlink для магчымага выкарыстаньня ў ваенных мэтах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія Ілона Масква SpaceX запускае 60 спадарожнікаў для забесьпячэньня доступу ў Інтэрнэт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by