Навумчык: «Тыя, хто цяпер кажа, што «перамога зусім блізкая» — у лепшым выпадку, займаюцца самападманам»
28.01.2021
—
Разное
| Салiдарнасць
Источник материала: Салiдарнасць Палітык — пра тое, чаму мірны пратэст не можа вырашыць праблему хутка.— Аналізуючы падзеі жніўня 2020, некаторыя кажуць (на мой погляд, цалкам слушна), што калі б 200-300 тысяч узялі, умоўна кажучы, рэзыдэнцыю — пралілася б кроў, але сёньня ўлада была б іншай. Але — пралілася б кроў. Абіраць такі спосаб, на маё глыбокае перакананьне, мае права толькі той, хто сам стане ў першыя шэрагі зь ясным усьведамленьнем, што гэта, магчыма, апошнія хвіліны ягонага жыцьця, — Беларусы абралі іншае — мірны супраціў. Ён мае тую перавагу, што суправаджаецца глыбіннымі пераменамі ў народнай сьвядомасьці. У жніўні 91-га БНФ дамогся Незалежнасьці, спыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС, але сьвядомасьць большасьці засталася «саўковай» — гэта і спрацавала на прэзыдэнцкіх выбарах ў 94-м. Шлях мірнага супраціву рэдка калі прыводзіць да хуткай зьмены, бо існуе неабходная ўмова: раскол дзяржаўнага апарату і сілавых структураў. Як вучыць гісторыя, такі раскол ва ўмовах татальнага непрыманьня народам дыктатуры непазьбежна адбываецца, але працэс можа заняць ня год і ня два. Абраўшы мірны шлях, гэта трэба ясна ўсьведамляць. І мне падаецца, тыя, хто цяпер кажа, што «перамога зусім блізкая, трэба толькі крыху яшчэ пацярпець» — у лепшым выпадку, займаюцца самападманам, у горшым — займаюцца проста падманам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітык — пра тое, чаму мірны пратэст не можа вырашыць праблему хутка.
|
|