Трамп разышоўся з адвакатамі перад слуханьнямі ў Сэнаце імпічмэнту. 21.by

Трамп разышоўся з адвакатамі перад слуханьнямі ў Сэнаце імпічмэнту

01.02.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разьвітаўся з двума сваімі адвакатамі, якія павінны былі прадстаўляць яго інтарэсы на слуханьнях у Сенаце па справе аб імпічмэнце, паведамляе ВВС.

Рознагалосьсі паўсталі ў сувязі з выбраньнем тактыкі абароны на маючых адбыцца слуханьнях у Сэнаце.

Трамп меў намер абараняцца аргумэнтамі пра фальсыфікацыі, аднак адвакаты не пагадзіліся на яго прапанову.

Ініцыятары і прыхільнікі імпічмэнту абвінавачваюць Трампа ў падбухторваньні да мецяжу. 6 студзеня вялікая група па-экстрэмісцку настроеных апанэнтаў Джо Байдэна (тады ён быў у статусе абранага прэзыдэнта) захапіла Капітолій, у сутыкненьнях загінулі пяць чалавек.

У апошнія дні прэзыдэнцтва Трампа Палата прадстаўнікоў вынесла яму імпічмэнт. Але наперадзе яшчэ разгляд у Сэнаце тых абвінавачваньняў, якія былі вылучаныя супраць Трампа Палатай прадстаўнікоў ЗША.

Слуханьні ў Сэнаце пачнуцца 8 лютага.

У 2019 годзе Палата прадстаўнікоў вынесла Трампу імпічмэнт, абвінаваціўшы прэзыдэнта ў хабарніцтве і спробе прымусіць прэзыдэнта Украіны пачаць расьсьледаваньне ў адносна Джо Байдэна (які ў выніку і перамог Трампа на выбарах у 2020 годзе), аднак рэспубліканская большасьць у Сэнаце апраўдала свайго аднапартыйца.

На мінулым тыдні 45 з 50 сэнатараў-рэспубліканцаў таксама прагаласавалі за тое, каб спыніць гэтыя слуханьні яшчэ да іх пачатку на падставе таго, што былыя прэзыдэнты ня могуць быць падвергнуты працэсу імпічмэнту пасьля сыходу са сваёй пасады.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разьвітаўся з двума сваімі адвакатамі, якія павінны былі прадстаўляць яго інтарэсы на слуханьнях у Сенаце па справе аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by