Байдэн: ЗША перагледзяць рэжым санкцыяў у дачыненьні да М’янмы. 21.by

Байдэн: ЗША перагледзяць рэжым санкцыяў у дачыненьні да М’янмы

02.02.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэтую заяву паведамляе «Голас Амэрыкі».

«На працягу апошняга дзесяцігодзьдзя Злучаныя Штаты згортвалі санкцыі супраць Бірмы (Мʼянмы) на аснове яе прагрэсу на шляху да дэмакратыі, — гаворыцца ў заяве Байдэна. — Паварот гэтага прагрэсу назад запатрабуе неадкладнага перагляду дзейных законаў і палажэньняў аб санкцыях з наступнай рэалізацыяй адпаведных мераў».

Прэзыдэнт ЗША назваў цяперашнюю сытуацыю ў Мʼянме прамой атакай на пераход краіны да дэмакратыі і прававой дзяржавы. Ён заклікаў міжнародную супольнасьць запатрабаваць, каб вайскоўцы ў гэтай краіне адышлі ад улады, вызвалілі затрыманых, зьнялі ўведзеныя абмежаваньні ў тэлекамунікацыйнай сфэры і не ўжывалі гвалту ў адносінах да цывільных жыхароў.

У заяве Белага дома падкрэсьліваецца, што Злучаныя Штаты выступаюць супраць любых спробаў зьмяніць вынікі нядаўніх выбараў у Мʼянме або перашкодзіць яе пераходу да дэмакратыі і будуць прымаць меры супраць вінаватых, калі апошнія крокі не будуць адмененыя.

Прэсавая сакратарка Белага дома Джэн Псакі, адказваючы на пытаньне аб тым, ці адрасаваная гэтая заява Кітаю, падкрэсьліла, што яна адрасаваная ўсім краінам рэгіёну.

Вайскоўцы Мʼянмы зрабілі дзяржаўны пераварот, затрымаўшы фактычную лідэрку краіны Аўн Сан Су Чы і іншых дзеячоў кіроўнай партыі падчас рэйду 1 лютага. Падкантрольны арміі тэлеканал «Myawaddy» абвясьціў пра надзвычайнае становішча на 1 год нібыта для падтрымкі «стабільнасьці» на фоне выбарчых спрэчак.

Згодна зь іх заявай, новым выканаўцам абавязкаў кіраўніка дзяржавы стаў генэрал М’інг Сўэ, які раней быў першым віцэ-прэзыдэнтам. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Мін Аўнг Глайнг атрымаў кантроль над «заканадаўствам, адміністрацыяй і судовай сыстэмай».

Байдэн: ЗША перагледзяць рэжым санкцыяў у дачыненьні да М’янмы
Аўн Сан Су Чы.

Пра гэта паведамілі празь некалькі гадзін пасьля таго, як вайскоўцы затрымалі Аўн Сан Су Чы, якая займала пасаду дзяржаўнай дарадцы (фактычна прэмʼер-міністра краіны), прэзыдэнта Віна М'іна і іншых высокапастаўленых дзеячоў кіроўнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю (НЛД).

ЗША, Аўстралія і іншыя краіны выказалі занепакоенасьць дзяржаўным пераваротам і ўтрыманьнем пад вартай цывільных урадавых кіраўнікоў.

Пераварот адбыўся на фоне ўзмацненьня напружанасьці паміж урадам і вайскоўцамі ў апошнія тыдні. Адносіны паміж цывільнымі ўладамі і арміяй пагоршыліся пасьля лістападаўскіх выбараў, якія вайскоўцы прызналі сфальсыфікаванымі, бо іхная Партыя саюзу, яднаньня і разьвіцьця тыя выбары прайграла. Парлямэнт меўся пачаць працу 1 лютага.

Вайскоўцы Мʼянмы, якія кіравалі дзяржавай на працягу 50 гадоў, захоўваюць значны палітычны і эканамічны ўплыў з моманту прыходу Су Чы да ўлады на выбарах 2015 году. Да гэтага яна правяла некалькі дзесяцігодзьдзяў пад хатнім арыштам.

Аднак міжнародная рэпутацыя ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру 1991 году пацярпела пасьля таго, як сотні тысяч мусульман былі перамешчаныя і тысячы загінулі ў выніку ваенных апэрацый, якія вяліся з 2017 году ў заходнім штаце Рахін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Злучаныя Штаты неадкладна перагледзяць санкцыйны рэжым у дачыненьні да Мʼянмы і прымуць «адпаведныя меры» пасьля вайсковага перавароту ў краіне, заявіў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by