184-ы дзень пратэстаў. Беларусы і міжнародная супольнасць заклікаюць вызваліць журналістак «Белсату». 21.by

184-ы дзень пратэстаў. Беларусы і міжнародная супольнасць заклікаюць вызваліць журналістак «Белсату»

09.02.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Пасля выбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль 6 месяцаў. На працягу гэтага часу беларусы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спыніць гвалт і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у фальсіфікацыях і катаваннях. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага 184-га дня пратэстаў.

Міжнародная супольнасць патрабуе вызваліць затрыманых журналістак

ЗША заклікаюць беларускія ўлады вызваліць журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву.

«Злучаныя Штаты, краіны-партнёры і праваабарончыя арганізацыі па ўсім свеце лічаць гэтыя абвінавачванні абуральнымі. Журналісткі асвятлялі развіццё падзей для беларускага народу. Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады вызваліць іх неадкладна і безумоўна, а таксама, у больш шырокім кантэксце, спыніць пераслед журналістаў, якія робяць сваю працу», – гаворыцца ў заяве амбасады.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева. Фота для калажу ўзятыя з асабістага архіву

Дэпутат фракцыі Сейма «Саюз Айчыны – хрысціянскія дэмакраты Літвы» Даля Асанавічутэ разам з дэпутатам Еўрапарламенту Пятрасам Аўштравічусам заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед журналістаў паводле па палітычных матываў і неадкладна вызваліць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову.

Літоўскія палітыкі сімвалічна ўзялі апеку над журналісткамі.

«Рэжым Лукашэнкі кропкава пераследуе журналістаў, каб іх запалохаць і прымусіць маўчаць. Арышт журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай не мае пад сабою законных падставаў, абвінавачванні сфабрыкаваныя, таму яны павінны быць неадкладна вызваленыя. Толькі перамога дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі прынясе істотныя змены ў сітуацыю з правамі і свабодамі чалавека ў краіне», – заявіў Пятрас Аўштравічус.

«Журналісткі Дарʼя і Кацярына былі заключаныя пад варту толькі за трансляцыю з мірнага пратэсту. Складана ўсвядоміць, што каля межаў Літвы адбываюцца такія рэчы. Я хачу выказаць усю магчымую падтрымку журналісткам, а таксама паведаміць свету пра жорсткую рэальнасць, у якой сёння жывуць беларусы, каторыя прагнуць свабоды. Дарʼя і Кацярына ўвасабляюць сабою свабоду слова, падаўленне якой – недапушчальнае парушэнне дэмакратычных свабодаў», – сказала Даля Асанавічутэ.

ЗША заклікаюць беларускія ўлады вызваліць журналістак «Белсату»

У беларусаў ёсць альтэрнатыва

Да 13 лютага беларусы змогуць прагаласаваць за народных прадстаўнікоў на лічбавай платформе «Сход: платформа народных прадстаўнікоў». Дэлегаты пасля галасавання атрымаюць права публічна выказваць меркаванне людзей аб найбольш актуальных для краіны праблемах. Некаторыя палітычныя аглядальнікі лічаць, што платформа «Сход» – альтэрнатыва дзяржаўнаму Усебеларускаму народнаму сходу. Розніца ж у тым, што дэлегатаў абіраюць зацікаўленыя беларусы, і дэлегаты, адпаведна, будуць выказваць інтарэсы грамадзянаў, а не наменклатуры.

Грамадства патрабуе дыялог, улады могуць адказаць толькі тэрорам. Навошта патрэбны альтэрнатыўны сход

Прагаласаваць можна онлайн з любога месца Беларусі. Аддаць свой голас можна толькі за аднаго кандыдата.

Улады не цураюцца пераследаваць і запалохваць дзяцей

9 лютага спаўняецца шэсць месяцаў з пачатку масавых антыўладных выступаў. Напярэдадні гэтай даты «Amnesty International» выступіла з заявай, у якой сцвярджаецца, што ўлады Беларусі абыходзяцца з дзецьмі непрымальным чынам. Некаторыя сядзяць за кратамі, ім агучылі сфабрыкаваныя крымінальныя абвінавачанні.

15-гадоваму адміністратару тэлеграм-каналу далі два гады пазбаўлення волі

«Дзецям ва ўзросце ад васьмі гадоў у школах пагражалі, што з іхнымі палітычна актыўнымі бацькамі расправяцца. Адной з самых падступных формаў пераследу і запалохвання застаецца пагроза выкарыстання заканадаўства для канфіскацыі дзяцей з семʼяў і перадачы іх пад апеку дзяржавы, што фактычна робіць іх закладнікамі дзяржавы», – кажа Айша Джанг, старэйшая кіраўніца кампаніяў «Amnesty International» у Беларусі.

Грамадская арганізацыя прыводзіць прыклады, калі затрыманых падлеткаў амапаўцы жорстка збівалі і катавалі.

Затрымалі журналістаў «Белсату»

Сёння ўдзень журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан перасталі выходзіць на сувязь. Пазней стала вядома, што журналістаў затрымалі, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымлівалі нашых калегаў працаўнікі Савецкага РУУС.

Аператар «Белсату» Дзмітрый Солтан падчас працы. Крыніца фота: «Фэйсбук» Дзмітрыя Солтана
Любоў Лунёва. Фота: БАЖ

Журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан на Акрэсціна.

Аднаўленне справядлівасці – пакуль праз Інтэрпол

СК belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by