Прысуды па справах аб пратэстах, затрыманьне журналістаў Белсату. Найважнейшае за 8 лютага. 21.by

Прысуды па справах аб пратэстах, затрыманьне журналістаў Белсату. Найважнейшае за 8 лютага

09.02.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

26-гадовага магілёўца Аляксея Мельнікава прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках з гвалтам над асобаю, збройным супрацівам прадстаўнікам улады. Яго адправілі на 7 гадоў у калёнію ўзмоцненага рэжыму

У Маладэчне Вадзім Гурман асуджаны на 3.5 гады турмы за падзеі 11 жніўня 2020 году

17-гадовага Віталя Прохарава пазбаўленьнем волі на два гады ў выхаваўчай калёніі. Падлетка абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і «гвалце над міліцыяй» — хоць ніхто ад ягоных дзеяньняў не пацярпеў

Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана затрымалі ў Менску. Яны ў ізалятары на Акрэсьціна

Калектыўны ліст супраць санкцый з подпісамі работнікаў бюджэтнай сфэры адправілі ў Раду Эўразьвязу. Сьцьвярджаецца, што ліст падпісалі больш чым 1 мільён 130 тысяч чалавек

Сьледчы камітэт вінаваціць былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта і колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валерыя Цапкалу ў хабары, хоча патрабаваць ад Латвіі экстрадыцыі

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы

Рэдакцыя Deutsche Welle на мінулых выходных запусьціла ютуб-канал, прысьвечаны Беларусі

Паводле дадзеных мытнага дэпартамэнту Літвы, больш за 90% цыгарэт, увезеных у 2020 годзе кантрабандным шляхам на яе тэрыторыю, паступілі зь Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by