«Ці то сюр, ці то фарс». Што не так з Тыднем роднай мовы-2021
15.02.2021
—
Разное
| Салiдарнасць
Источник материала: Салiдарнасць Перакладаем з чынавенскай на чалавечую.Ілюстрацыя: Анарэ Дам'е. «Апусціце заслону, фарс сыграны». Літаграфія. 1834 год Прэс-служба Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі анансавала з 15 лютага Міжнародны дзень роднай мовы зацверджаны рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКО і адзначаецца штогод 21 лютага, пачынаючы з 2000 года. Традыцыйна далучаецца да свята і Беларусь, прычым у нас праводзяць не проста дзень, а цэлы Тыдзень роднай мовы (што прыемна), аднак толькі раз на год (што не можа не засмучаць). Вось і сёлета перадапошні тыдзень лютага абяцае быць насычаным: у праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы – шматлікія «круглыя сталы», напрыклад, да 160-годдзя вядомага этнографа Яўхіма Карскага 100-годдзя Інбелкульта, прэзентацыі кніг і дакументальных фільмаў, сустрэчы з мовазнаўцамі, навукова-практычныя семінары, адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак», рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, нават гульня-віктарына для школьнікаў па фразеалогіі і безэквівалетнай лексіцы. Афіцыйны каментар прэс-службы НАН Беларусі гучыць важка: «У 2021 годзе, вызначаным у нашай краіне як Год народнага адзінства, асаблівае значэнне набывае навукова-практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі. База для гэтага створана ў акадэмічным Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН». Насамрэч, у перакладзе з чынавенскай на чалавечую, тут па сутнасці не сказана нічога, гэта яскравы ўзор фармалізму кшталту «правесці мерапрыемства, далажыць і забыцца да наступнага разу». Згадаем: усяго некалькі дзён таму Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе Яшчэ раз, каб уявіць у дэталях: цяперашні кіраўнік Беларусі палохае грамадзян Беларусі, што іх прымусяць (!) вывучаць і выкарыстоўваць беларускую мову – адну з дзвюх дзяржаўных і, паводле перапісу 2019 года, родную як мінімум для 61,2% беларусаў (па звестках Белстату, гэта 4 893 139 чалавек).
Зрэшты, раней вызначыліся ў «любові» да беларускай мовы і самі акадэмікі. Ці памятаеце, улетку 2020-га у навуковым часопісе «Справаздачы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі» ўбачыў свет дзіўны артыкул «Беларуска-рускае дзвюхмоўе – гістарычна складзеная гісторыка-культурная каштоўнасць народа». Аўтары – старшыня прэзідыума НАН РБ, доктар эканамічных навук Уладізмір Гусакоў і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН РБ, доктар шістарычных навук Аляксандр Каваленя, збіваючыся з навуковых тэрмінаў на публіцыстычны пафас, распавядалі пра блізкасць і сяброўства дзвюх моў і пра тое, што беларуская, канешне, грае важную ролю ў духоўнасці і менталітэце народа, але толькі ў непарушным тандэме з рускай. У Не дзіва, што артыкул выклікаў суцэльны скандал. Але на фоне далейшых падзей гэтая вельмі хутка адышла на дальні план, у кампанію да іншых «а можа, так і трэба». Нітка да ніткі ўспамінаюцца сведчанні рэальнага, не на паперы, а на справе, стаўлення да беларускай мовы – ад насаджанага за шмат гадоў на ўзроўні падсвядомасці «па-беларуску размаўляе – відаць, БНФавец» да здзеклівых новатораў «пратэстуны» і «змагары», ад бязлітаснай І тут, нібы прывітанне з паралельнай рэальнасці – днямі адбудзецца прэс-канферэнцыя «Захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы. Уплыў глабалізацыі на стан мовы». Ці то сюр, ці то фарс, ці звыкла-памяркоўнае «вы ж самі ўсё разумееце» – вам які варыянт больш даспадобы? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перакладаем з чынавенскай на чалавечую.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |