У Маскве хочуць правесьці рэфэрэндум па вяртаньні помніка ДзяржынскамуИсточник материала: Свабода На думку Шапашнікава, рашэньне аб тым, ці стаяць Дзяржынскаму ізноў у цэнтры Масквы, павінна прымацца ўладамі «з улікам меркаваньня жыхароў, архітэктараў і гісторыкаў». Пры гэтым сьпікер Масгардумы дадаў, што «важна не забываць аб гістарычнай справядлівасьці», не ўдакладніўшы, у чым яна палягае ў дадзеным выпадку. Раней з просьбай вярнуць помнік Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы зьвярнулася да ўраду Масквы ініцыятыўная група, у ліку якой старшыня партыі «За праўду» Захар Прылепін, галоўны рэдактар газэты «Заўтра» Аляксандр Праханаў, журналістка Леся Рабцава і блогер Дзьмітрый Пучкоў. Гучаць і іншыя прапановы аб тым, што можна ўсталяваць на Лубянскай плошчы. На пасяджэньні камісіі Грамадзкай палаты Масквы былы міністар культуры Міхаіл Швыдкой прапанаваў усталяваць там помнік былому кіраўніку КДБ і генэральнаму сакратара ЦК КПСС Юрыю Андропаву. Помнік Феліксу Дзяржынскаму, заснавальніку Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ВЧК) быў усталяваны ў сьнежні 1958 году насупраць будынку КДБ СССР (цяпер — ФСБ Расеі) на Лубянскай плошчы ў Маскве. Дэмантаж помніка адбыўся ў жніўні 1991 году пасьля правалу дзяржаўнага перавароту ГКЧП. Фактычна ён быў зьнесены пратэстоўцамі, якія патрабавалі дэмакратычных зьменаў у краіне. Пры гэтым ён не быў разбураны, а быў захаваны маскоўскімі ўладамі. Агульнагарадзкія рэфэрэндумы ў Маскве фармальна прадугледжаны гарадзкім заканадаўствам, але ніколі не праводзіліся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Масгардумы, чалец «Адзінай Расеі» Аляксей Шапашнікаў выступіў з прапановай вынесьці на гарадзкі рэфэрэндум пытаньне аб вяртаньні помніка Феліксу...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |