Адмова СК завесьці справу аб забойстве Тарайкоўскага, распачатыя крымінальныя справы па страйках на двух заводах. Найважнейшае за 19 лютага. 21.by

Адмова СК завесьці справу аб забойстве Тарайкоўскага, распачатыя крымінальныя справы па страйках на двух заводах. Найважнейшае за 19 лютага

20.02.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Аляксандра Тарайкоўскага.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальныя справы наконт страйкаў на «Гродна Азоце» і МЗКЦ.

Крымінальныя прысуды за пратэсты ў Гомлі і Менску.

Сёньня пачаўся судовы працэс над журналісткай Tut.by Кацярынай Барысевіч і доктарам менскай лякарні хуткай дапамогі Арцёмам Сарокіным, якіх вінавацяць у разгалошваньні мэдычнай тайны Рамана Бандарэнкі. Працэс абвешчаны закрытым.

Міністэрства юстыцыі скасавала ліцэнзію цяперашняй адвакатцы Марыі Калесьнікавай Людміле Казак. Таксама камісія скасавала ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану.

Былы прэм’ер Сяргей Румас зь Лёндану расказаў, што зьбіраецца займацца бізнэсам, а не палітыкай.

Пасьля 6,5 года зьняволеньня выйшаў на волю праваабаронца і палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Аляксандар Лукашэнка наведаў у Купалаўскім тэатры рэпэтыцыю спэктакля «Паўлінка» з удзелам актораў, якія прыйшлі на месца купалаўцаў, што звольніліся на знак пратэсту супраць фальшаваньня выбараў, гвалту сілавікоў і звальненьня Паўла Латушкі з пасады дырэктара тэатру.

Злучаныя Штаты ўвялі візавыя абмежаваньні супраць 43 беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў» дэмакратыі ў краіне.

Украіна ўводзіць санкцыі супраць Аляксандра Шакуціна і Мікалая Вараб’я — двух бізнэсоўцаў з атачэньня Лукашэнкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by