Ужо сёньня: Афіцыйны дзень абаронцы АйчыныИсточник материала: Свабода Дата дня 23 лютага 1935 году нарадзіўся Яўген Лугін, вайсковец, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў. Служачы ў савецкай армii, афіцэр беларус Яўген Лугін узяўся складаць праект канстытуцыі свабоднай краіны. За гэта — бо падзяліўся запаветным зь сябрамі — і мусіў разьвітацца з вайсковай формай і пасьпяховай кар’ерай. Аднак гонар афіцэра былы падпалкоўнік інжынэрна-сапэрных войскаў захаваў — гэтаксама, як і веру ў эўрапейскую прышласьць роднай краіны. Спадар Яўген быў з тых, хто выпраменьвае перакананасьць у сваёй праўдзе. Акурат такім я запамятаў яго на Ўстаноўчым зьезьдзе БНФ у Вільні, на сьвяткаваньнях Дня Волі й Чарнобыльскіх шляхах, на Дзядах ды іншых акцыях дэмакратычнае апазыцыі, пасьля якіх ён ня раз трапляў за краты. Ён стаў адным з найактыўнейшых сяброў Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, дзе адстойваў ідэю стварэньня прафэсійнае арміі й бязьядравасьці і нэўтральнасьці Беларусі. Лугін любіў нашую зямлю і ў першасным значэньні гэтага слова. Пераадолеўшы дзясяткі бюракратычных бар’ераў, Яўген здолеў стварыць на бацькоўскай Глушчыне адну зь першых у краіне прыватных фэрмаў. У Беларусі яго ведалі як заснавальніка й кіраўніка Сялянскай партыі, што мела на мэце абарону эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў вяскоўцаў. Адрозна ад некаторых паплечнікаў з дэмакратычнага лягеру, Лугін імкнуўся не да асабістай улады, а да шырокага аб’яднаньня партыяў і рухаў. У адным з аўтографаў я напісаў яму, што ён, Лугін, зь ягонымі заўзятасьцю й зычлівасьцю, з талерантнасьцю й непахіснасьцю, з натуральнай багатай моваю, ёсьць для мяне ўвасабленьнем беларускага нацыянальнага характару. Гэта выявілася й у яго жаданьні быць пахаваным у роднай глускай зямлі. Уладзімер Арлоў, Таксама ў гэты дзень1563 — расейскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацк падчас Лівонскай вайны. 1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны. 1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі. 1941 — упершыню атрыманы плютоній. 1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію. У гэты дзень нарадзіліся1808 — Пётр Кірэеўскі, рускі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл. 1874 — Канстанцін Пятс, першы прэзыдэнт Эстоніі. 1878 — Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр. 1891—Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог. 1907 — 1929 — Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. 1931 — Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф. 1954 — Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005 — 2010). У памяці1766 — Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі. 1855 — Карл Фрыдрых Гаус, нямецкі матэматык, астраном і фізык. 1864 — Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |