Таццяна Процька: «У беларусаў вельмі добрая будучыня»
23.02.2021
—
Разное
| Салiдарнасць
Источник материала: Салiдарнасць «Сістэма ачысціцца», — сцвярджае грамадская дзяячка, даследчыца таталітарызму Таццяна Процька. Яна ведае, што гаворыць, бо на ўласныя вочы бачыла сакрэтныя дакументы архіва КДБ.Гэта яна спрабавала ў 1995 годзе прыцягнуць да адказнасці Івана Ціцянкова, які разарваў дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг, стварыла і шмат гадоў узначальвала Беларускі Хельсінкскі камітэт, вярнула з небыцця імя мітрапаліта Мелхіседэка, які дабіваўся аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы. Сёння Таццяна Процька шкадуе аб тым, што беларускія дэмакратычныя дзеячы ўпусцілі час і магчымасці: — Палітыка як рамяство мае базавыя складнікі. Першы — дакладны аналіз сітуацыі. Калі пачытаць Леніна, ён вельмі добра вучыць палітычнаму рамяству. Трэба знайсці, на каго з найбольш уплывовых асоб абаперціся, каб прадстаўляць іх інтарэсы, а яны табе за гэта будуць дапамагаць. Ленін надзвычай цынічны. Другі складнік — павінна быць дакладна вызначаная мэта і асноўныя моманты, якія яе канкрэтызуюць. А потым — тактыка: як дзейнічаць, каб гэтага дасягнуць. Але з гледзішча гістарычнай перспектывы, у беларусаў вельмі добрая будучыня, перакананая спадарыня Таццяна: — Я думаю, што Лукашэнка сыдзе з паста і ў нас будзе парламенцка-прэзідэнцкая форма кіравання. Цяперашняе пакаленне беларусаў вырасла ў адкрытай інфармацыйнай прасторы, і прызначэння кіраўніка дзяржавы яно ўжо не вытрымлівае, упэўнена яна. Выйсце з палітычнага крызісу яна бачыць толькі праз сумленныя выбары. Але ёсць адна ўмова. Цалкам артыкул чытайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Сістэма ачысціцца», — сцвярджае грамадская дзяячка, даследчыца таталітарызму Таццяна Процька. Яна ведае, што гаворыць, бо на ўласныя вочы бачыла сакрэтныя...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |