Пратэстоўцы паставілі намёты каля сядзібы парлямэнту ў Тбілісі. 21.by

Пратэстоўцы паставілі намёты каля сядзібы парлямэнту ў Тбілісі

23.02.2021 18:10 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Рух на праспэкце Руставэлі быў прыпынены. Паліцыя не перашкаджае правядзеньню акцыі.

Лідэры апазыцыйных партый і іх прыхільнікі перамясьціліся ад будынку адміністрацыі ўраду Грузіі на праспэкт Руставэлі. Яны ўсталявалі два вялікія намёты перад будынкам парлямэнта. Прадстаўнікі апазыцыі кажуць, што акцыі пратэсту ў цэнтры Тбілісі будуць пэрманэнтнымі.

Раніцай 23 лютага супрацоўнікі паліцыі ўзялі штурмам пакой, у якім знаходзіўся Ніка Мэлія. Паліцыя выкарыстала спэцсродкі, у тым ліку газ. Мэлія затрымалі.

Старшыню «Адзінага нацыянальнага руху» Ніку Мэлія абвінавачваюць у арганізацыі і кіраўніцтве групавым гвалтам, а таксама ўдзеле ў ім — па справе аб беспарадках 20 чэрвеня 2019 года. Раней лідэр найбуйнейшай апазыцыйнай партыі краіны адмовіўся выплаціць заклад, абраны яму судом у якасьці меры стрыманьня, а парлямэнт зьняў зь яго дэпутацкую недатыкальнасьць. Пазьней Тбіліскі гарадзкі суд зьмяніў меру стрыманьня з закладу на арышт.

18 лютага Георгій Гахара падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра. Ён распавёў пра рознагалосьсі з кіруючай камандай адносна выкананьня рашэньня суда ў дачыненьні да Нікі Мэлія.

У панядзелак увечары парлямэнт зацьвердзіў на пасаду прэм’ера Іраклія Гарыбашвілі. Ён назваў Ніку Мэлія «крыміналам» і анансаваў выкананьне рашэньня суду ў дачыненьні да яго.

26 лютага ў Тбілісі плянуецца вялікае шэсьце апазыцыі з патрабаваньнем вызваліць Ніку Мэлія.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Тбілісі праходзіць акцыя ў падтрымку арыштаванага лідэра апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух» (АНД) Нікі Мэлія. Актывісты паставілі два намёты каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by