UEFA пераносіць зь Беларусі «Фінал васьмі» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе. 21.by

UEFA пераносіць зь Беларусі «Фінал васьмі» Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе

23.02.2021 20:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Выканкам UEFA прыняў да ведама эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі і існуючыя абмежаваньні на паездкі ў краіну, якія могуць перашкодзіць некаторым камандам і службовым асобам удзельнічаць у фінале Лігі чэмпіёнаў UEFA па футзале 2020/21», — гаворыцца на сайце футбольнай асацыяцыі.

Тым часам, паводле адкрытых крыніц інфармацыі, ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 1930 чалавек. У Харватыі — 5 420.

Шукаць альтэрнатыўнае месца для правядзеньня мерапрыемства камітэт нібыта вырашыў пасьля кансультацый зь Беларускай фэдэрацыяй футбола.

На фоне некаторага паляпшэньня эпідэміялагічнай сытуацыі ў Харватыі улады краіны з 15 лютага зьнялі некаторыя абмежаваньні на дзейнасьць фітнэс-клюбаў, трэнажорных залаў, курсаў замежных моў, дзіцячых сэкцый, а таксама казіно, букмэкерскіх кантор і клюбаў гульнявых аўтаматаў. Усім рэстаранах і кавярням дазволілі пачаць гандаль напоямі навынас.

У той жа час жыхарам краіны неабходна насіць ахоўныя маскі ў транспарце і ва ўсіх закрытых памяшканьнях, а правядзеньне масавых мерапрыемстваў па-ранейшаму забаронена.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спаборніцтвы, якія павінны былі адбыцца ў Менску з 28 красавіка па 3 траўня, пройдуць у сталіцы Харватыі Заграбе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by