Журналісты знайшлі сакрэтны горны курорт прэзыдэнта Ўзбэкістану. 21.by

Журналісты знайшлі сакрэтны горны курорт прэзыдэнта Ўзбэкістану

23.02.2021 20:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Па гэтых зьвестках, будаўніцтва аб’екта зь верталётны пляцоўкамі і асабняком Мірзіёева пачалося ў 2017 годзе і ў цэлым было скончана ў канцы 2018. Комплекс збудаваны на тэрыторыі Угам-Чаткальскага біясфэрнага рэзэрвату, частка якой уключана ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.

У расьсьледаваньні гаворыцца і аб новым вадасховішчы паблізу курорта, якое, па словах мясцовых жыхароў, парушыла сыстэму водазабесьпячэньня. Некаторыя семʼі былі вымушаныя перасяліцца.

Будаўніцтвам, як высьветліла Радыё Азадлік, загадвала дзяржаўная кампанія «Чыгункі Ўзбэкістану». За вадасховішчы адказвала блізкая да ўладаў структура, якая раней пабудавала Сардабінскую дамбу на ўсходзе краіны. У 2020 годзе яна часткова разбурылася. Тады загінулі 6 чалавек, тысячы засталіся без прытулку.

Журналісты таксама выявілі, што сакрэтны курорт за 100 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Ташкента знаходзіцца ў адной з шасьці беспалётных зонаў Узбэкістану. Запыты ў адміністрацыю Мірзіёева і прэс-службу «Чыгунак Узбэкістану» пакуль застаюцца без адказу.

У адрозьненьне ад свайго папярэдніка на пасадзе прэзыдэнта, аўтарытарнага лідэра Іслама Карымава, які прытрымліваўся палітыкі «цьвёрдай рукі», Шаўкат Мірзіёеў неаднаразова заяўляў пра неабходнасьць празрыстага кіраваньня дзяржавай. Ён таксама выступаў за паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека і барацьбу з карупцыяй, адзначаюць аўтары расьсьледаваньня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узбэцкія дзяржаўныя кампаніі ўдзельнічалі ў будаўніцтве сакрэтнага горнага курорту для прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева. Такую выснову робяць аўтары журналісцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by