У Кіеве каля офіса прэзыдэнта Ўкраіны пратэстуюць тысячы грамадзян. Адбыліся сутыкненьніИсточник материала: Свабода Як паведамляюць украінскія СМІ, у акцыі бяруць удзел некалькі тысяч чалавек. Паліцыя ўзмацніла ахову Офісу прэзыдэнта, а калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца праз шэрагі паліцэйскіх адбыліся моцныя сутыкненьні. Адначасова такія ж акцыі пратэсту пачаліся яшчэ ў некалькіх гарадах Украіны — Львове, Жытоміры, Харкаве, Запарожжы і іншых абласных цэнтрах. Паводле паліцыі, пратэстуючыя выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і фаеры, ад якіх некалькі праваахоўнікаў атрымалі розныя траўмы. Па фактах парушэньня грамадзкага парадку і супраціўленьня прадстаўнікам праваахоўных органаў завялі крымінальную справу. Паліцыя затрымала 17 чалавек. Журналісты сьцьвярджаюць, што ад дзеяньняў паліцыі пацярпеў апэратар аднаго з украінскіх тэлеканалаў. Удзельнікі акцыі заклікалі ўкраінцаў далучыцца да ўсеўкраінскай акцыі пратэсту ў суботу, 27 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадзкія актывісты выйшлі ў Кіеве на акцыю пратэста да Офісу прэзыдэнта Ўкраіны пасьля таго, як суд у Адэсе прысудзіў двум вядомым актывістам пэрыяду...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |