Нямецкія валейбалісткі абвясьцілі пра байкот турніру ў Катары з прычыны забароны бікіні. 21.by

Нямецкія валейбалісткі абвясьцілі пра байкот турніру ў Катары з прычыны забароны бікіні

24.02.2021 11:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Зоркі германскага пляжнага валейболу Карла Боргер і Джулія Зудэ заявілі, што яны будуць байкатаваць турнір у Катары ў сакавіку, таму што гэта «адзіная краіна», дзе гульцам забаранілі насіць бікіні на пляцоўцы, інфармуе Голас Амэрыкі.

«Мы павінны быць там, каб выконваць сваю працу, а нам забараняюць насіць працоўную вопратку», — заявіла Боргер радыёстанцыі Deutschlandfunk.

«Гэта адзіная краіна і адзіны турнір, дзе ўрад указвае нам, як выконваць нашу працу, і мы асуджаем такі падыход», — дадала яна.

Доха упершыню прымае турнір па жаночым пляжным валейболе. Раней на працягу сямі гадоў там праходзілі мужчынскія спаборніцтвы.

Тым ня менш, валейбалістак папрасілі насіць майкі і доўгія штаны замест звычайных бікіні. Міжнародная фэдэрацыя валейболу (FIVB) заявіла, што гэтае правіла ўведзена «з павагі да культуры і традыцый прымаючай краіны»

Аднак ужо пасьля заяваў нямецкіх спартовак фэдэрацыя заявіла, што ніякіх абмежаваньняў на нашэньне бікіні падчас спаборніцтваў у Катары ня будзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зоркі германскага пляжнага валейболу Карла Боргер і Джулія Зудэ заявілі, што яны будуць байкатаваць турнір у Катары ў сакавіку, таму што гэта «адзіная краіна», дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by