«Газпрам-цэнтар»: амаль 7 год недабуду ў Менску. 21.by

«Газпрам-цэнтар»: амаль 7 год недабуду ў Менску

24.02.2021 20:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Вакзал «Маскоўскі» ў Менску зьнесьлі ў 2014 годзе, а на яго месцы пачалося будаўніцтва «Газпрам-цэнтру». Будоўлю новага комплексу «Газпраму» ў Менску абяцалі завяршыць у 2018 годзе. Аднак яе прыпынілі, а праз тры месяцы ў 2016 годзе «Газпрам трансгаз Беларусь» закансэрваваў незавершанае будаўніцтва.

У 2018 годзе быў абраны новы генпадрадчык – італьянскі Codest International. У пачатку 2020 году намесьнік генэральнага дырэктара Міхаіл Грышчэня сказаў карэспандэнту Свабоды, што на абʼекце «няма кансэрвацыі, ідуць невялікія работы». Але гэта не працягнулася доўга, у пачатку 2021 году будоўлю зноў паставілі на паўзу. Цяпер італьянскі падрадчык вывозіць з пляцоўкі абсталяваньне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вакзал «Маскоўскі» ў Менску зьнесьлі ў 2014 годзе, а на яго месцы пачалося будаўніцтва «Газпрам-цэнтру».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by